news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


20 Лістапада 2003
 
МАСАВАЯ АНТЫВАЕННАЯ ДЭМАНСТРАЦЫЯ Ў ЛЁНДАНЕ
Сёньня ў сталіцы Вялікай Брытаніі адбылася шматтысячная дэманстрацыя пратэсту супраць вайны ў Іраку, прымеркаваная да афіцыйнага візыту ў краіну прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Як паведамляецца, гэта сталася адной за найбуйшейшых у гісторыі Лёндана дэманстрацыяў зь ліку тых, што праходзілі ў працоўны дзень тыдня. За падзеямі сачыў наш лёнданскі карэспандэнт.
 
Мікола Пачкаеў, Лёндан
 
Шэсьце антываеннага пратэсту прайшло праз цэнтар Лёндану, побач з парлямантам і ўрадавых будынкаў на Ўайтхол, і прыбыло на мітынг на Трафальгарскім пляцы.

Канчатковыя ацэнкі паліцыі – 70 тысячаў удзельнікаў, а арганізатары ацэньваюць колькасьць аж у 200,000. Арганізатарамі і ўдзельнікамі дэманстрацыі сталіся вельмі разнастайныя групы: перадусім антываенная кааліцыя “Спыніць вайну” ды ісьлямскія арганізацыі, але таксама змагары за чыстае асяродзьдзе, анархісты, працоўныя-сацыялісты, ды прыхільнікі вызваленьня Палестыны.

Найбольш папулярны сярод удзельнікаў транспарант выглядаў наступным чынам: імя “Буш” напісанае паверх вялізнае кроплі крыві. Іншыя транспаранты патрабавалі адстаўкі Блэра, “Свабоду Палестыне”, “Уладу – народу”, ды заклікі “змагацца з амэрыканска-брытанскім імпэрыялізмам”.

Уздоўж маршруту сапраўды было шмат паліцыянтаў, але я зусім ня бачыў паліцыі зь нейкімі “спэцсродкамі”, як гэта бывае ў Беларусі.

Некаторыя з дэманстрантаў абмяркоўвалі і сёньнішнія выбухі ў Стамбуле, кажучы, што Вялікая Брытанія сама выклікала на сябе агонь ісьлямістаў: бо аб’ектамі нападаў-выбухаў сталіся будынак брытанскага кансуляту ды прадстаўніцтва аднаго з найбуйнейшых брытанскіх банкаў.

Сувязь тэракту ў Стамбуле зь бягучым візытам Буша для многіх падаецца відавочнай. Але на прэсавай канфэрэнцыі Блэр і Буш зазначылі, што зрэшты большасьць ахвяраў – туркі. Буш падкрэсьліў, што сёньняшні напад – гэта перадусім забойства тэрарыстамі іншых мусульманаў.

Калі я падышоў да Трафальгарскага пляцу, ён быў ужо цалкам запоўнены, а ля калёны Нэльсана была ўсталявана вялізная, хіба што пяцімэтровая карыкатурная статуя Буша – з ракетай у руцэ. І ў цемры – асьветленая пражэктарамі бліскучая, пафарбаваная пад золата – статуя сапраўды ўражвала.

Гэта – наўмысная алюзія да той статуі Садама, якую з дапамогай амэрыканскіх жаўнераў звалілі у Багдадзе. Твар статуі быў завязаны плякатам з надпісам “Час для міру”.

І, ўрэшце, кульмінацыяй мітынгу сталася зьвяржэньне статуі Буша. Яе абвязалі вяроўкамі – рыхтык як багдадскую статую Садама – ды павалілі на зямлю.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.