| |
| БРАТ УГАНДЫЙСКАГА ПРЭЗЫДЭНТА НЕЗАКОННА НАБЫВАЎ У БЕЛАРУСІ ВАЙСКОВЫЯ ГЭЛІКОПТЭРЫ |
|
Урад Уганды мае намер распачаць крымінальную справу супраць брата прэзыдэнта Мушэвэні, генэрала Салеха, за атрыманьне хабару падчас набыцьця баявых гэлікоптэраў у Беларусі, – піша са спасылкай на мясцовую газэту “The Monitor” швайцарская “Neue Zuercher Zeitung”.
|
|
|
|
| Ул. інф. |
|
|
Яго вінавацяць у тым, што напрыканцы 1990-х у выніку гэтай камэрцыйнай апэрацыі зь беларускім бокам генэрал Салех атрымаў хабар у памеры 800 тысячаў даляраў.
Як піша ўгандыйскі друк, баявыя машыны тыпу МІ-24 мусілі выкарыстоўвацца ў барацьбе з праціўнікамі, аднак яны былі ў такім дрэнным стане, што нават дагэтуль аніводнага разу ня ўзьняліся ў паветра.
Страты, якія панесла Ўганда ў выніку гэтай афэры, складаюць прыкладна 7 мільёнаў даляраў.
Як вынікае зь нядаўняга паведамленьня экспэртаў ААН, брат прэыздэнта Мушэвэні значна ўзбагаціўся ў часе ўгандыйскай інтэрвэнцыі у Конга-Кіншаса, дзе таксама выкарыстоўвалася савецкая вайсковая тэхніка.
Генэрал Салех, які на сёньняшні дзень лічыцца адным з самых багатых людзей Уганды, пакуль яшчэ ніколі ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці.
Акрамя генэрала Салеха судовая справа будзе ўзбуджаная і супраць іншых адказных асобаў, якія мелі дачыненьне да пакупкі беларускай вайсковай тэхнікі. Ня выключана, што самога генэрала чакае ваенны трыбунал. |
|
|
|
 |