news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Лістапада 2003
 
ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ Ў СЭРБІІ ЗНОЎ НЕ АДБЫЛІСЯ
А найбольш галасоў атрымаў радыкальны палітык. У нядзелю з-за нізкай актыўнасьці выбаршчыкаў правалілася чарговая, трэцяя ўжо спроба абраць прэзыдэнта Сэрбіі. Гэтым разам на ўчасткі для галасаваньня прыйшло толькі каля 38% выбаршчыкаў. Але магчыма ня менш істотным вынікам стаўся нечаканы посьпех нацыяналістычнага палітыка, кіраўніка Радыкальнай партыі.
 
Віталь Цыганкоў, Прага
 
Міністар замежных справаў Сэрбіі і Чарнагорыі Горан Сьвіланавіч назваў чарговы правал спробы абраць прэзыдэнта гіганцкім крокам назад. Паводле Сьвіланавіча, гэткія вынікі выбараў нанясуць сур’ёзную шкоду рэпутацыі Сэрбіі і Чарнагорыі на міжнароднай арэне.

Папярэднія вынікі паказваюць, што лідар Сэрбскай радыкальнай партыі Таміслаў Ніколіч атрымаў каля 45% галасоў тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні – істотна больш, чым прадказвалі сацыялягічныя апытаньні.

Радыкальная партыя раней была зьвязаная са Слабаданам Мілошавічам, і яе лідарам быў скандальна знакаміты Ваіслаў Шэшэль, пазьней выдадзены Гаагскаму трыбуналу.

Іншы кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах, 73-гадовы памяркоўны дэмакрат Драгалюб Мічунавіч, лідар невялікай партыі “Дэмакратычны цэнтар”, атрымаў каля 36%.

Адна з асноўных прычынаў правалу выбараў – іхны байкот дзьвюмя галоўнымі палітычнымі сіламі – Дэмакратычнай партыяй былога прэзыдэнта Сэрбіі Ваіслава Каштуніцы і партыі “Г-17 плюс” Міраслава Лабуса.

Каштуніца і Лабус былі асноўнымі кандыдатамі ў часе дзьвюх папярэдніх спробаў абраць прэзыдэнта. Такім чынам правал галасаваньня ў нядзелю прадказваўся амаль адзінагалосна ўсімі аналітыкамі. Байкот, што абвесьцілі Каштуніца і Лабус задоўга да выбараў, меў асноўнай мэтай прымусіць урад прызначыць у сьнежні новыя парляманцкія выбары. Аднак, як выглядае, байкот згуляў на руку нацыяналістам, якія толькі ўзмацнілі свае пазыцыі.

Аляксандар Вучыч, адзін з кіраўнікоў радыкальнай партыі, адзначыў з гэтай нагоды: “Цяпер мы ўпэўненыя, што мы (Радыкальная партыя) набярэм найбольш галасоў на парлямэнцкіх выбарах 28-га сьнежня”.

Чарговы правал прэзыдэнцкіх выбараў азначае, што на гэты момант Сэрбія ня мае ані прэзыдэнта, ані парляманту. Парлямант закончыў свае паўнамоцтвы якраз у мінулы чацьвер, бо ў сьнежні павінны адбыцца новыя парляманцкія выбары. Бяз дзеючага заканадаўчага органу ніхто ня можа прызначыць новыя прэзыдэнцкія выбары, так што сэрбам прыйдзецца чакаць як мінімум паўгады да новай магчымасьці абраць прэзыдэнта. Зрэшты, гэтая пасада ў Сэрбіі дастаткова намінальная, і магчыма, сярод іншага, і гэтым чыньнікам можна часткова патлумачыць, чаму многія сэрбы ўпарта адмаўляюцца браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.