news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


11 Лістапада 2003
 
ВЯРХОЎНЫ СУД ЗША ЗГАДЗІЎСЯ РАЗГЛЯДЗЕЦЬ ПАЗОВЫ АРЫШТАВАНЫХ БАЯВІКОЎ АЛЬ-КАЙДЫ
Вярхоўны Суд ЗША прыняў да разгляду пазовы, пададзеныя адвакатамі арыштаваных талібаў і баявікоў Аль-Кайды, што ўтрымліваюцца на амэрыканскай ваеннай базе Гуантанама на Кубе. Аналітыкі кажуць, што гэта справа стане ключавой у вызначэньні дылемы паміж індывідуальнай свабодай і меркаваньнямі нацыянальнай бясьпекі.
 
Віталь Цыганкоў, Прага
 
Пазоўнікамі выступаюць 16 зьняволеных, сярод якіх грамадзяне Вялікай Брытаніі, Аўстраліі і Кувэйта. Праз сваіх адвакатаў яны настойваюць на тым, што іхнае ўтрыманьне ў Гуантанама незаконна. Яны сьцьвярджаюць, што працэс іх затрыманьня ў Афганістане, перавозу на Кубу і зьняволеньня на ваеннай базе не рэгулюецца аніякімі прававымі нормамі. Нагадаю, што ў Гуантанама цяпер знаходзіцца каля 600 баявікоў, захопленых падчас ваенных дзеяньняў у Афганістане.

Гэта першы выпадак пасьля аб’яўленай прэзыдэнтам Бушай глябальнай вайны з тэрарызмам, і ён можа мець даволі вялікае далейшае значэньне з пункту гледжаньня паўнамоцтваў прэзыдэнцкай улады падчас гэтай вайны. Дагэтуль амэрыканскія суды ніжэйшых інстанцыяў адмаўляліся прымаць апэляцыі зьняволеных баявікоў, спасылаючыся на абмежаванасьць сваёй кампэтэнцыі.

Інтарэсы адной з групаў прадстаўляе Цэнтар канстытуцыйных правоў, ньюёркская некамэрыцыйная арганізацыя. Дырэктар гэтай арганізацыі Джэфры Фогэль у інтэвію для нашага радыё заявіў:

(Фогэль: ) “Мы маем выпадак, які Брытанскі апэляцыйны суд назваў “прававой чорнай дзіркай у Гуантанама”. І гэта тое, за што ЗША сур’ёзна крытыкуюцца ва ўсім сьвеце і асабліва там, дзе клапоцяцца пра правы чалавека. Таму мы ўсьцешаны тым, што Вярхоўны суд ЗША разгледзець гэты выпадак і спадзяемся, што суд вырашыць гэтае пытаньне ў слушным кірунку”.

Адвакаты арыштаваных баявікоў абвінавачваюць Вашынгтон у парушэньні многіх міжнародных нормаў, паколькі затрыманыя ўтрымліваюцца на базе без прад’яўленьня афіцыйных абвінавачваньняў і без якіх-небудзь шанцаў даказаць сваю невінаватасьць. Паводле міжнародных законаў, ЗША павінны дакладна вызначыць прававы статус зьняволеных, большасьць зь якіх, здаецца, нават ня ведаюць, дзе яны знаходзяцца і якія правы маюць.

Разам з тым, многія ў Амэрыцы, асабліва сваякі загіблых 11 верасьня 2001 году, лічаць, што затрыманыя баявікі Аль-Кайды і Талібану зьяўляюцца ваеннымі палоннымі і ня маюць правоў цывільных асобаў. Такім чынам пытаньне тут, сапраўды, стратэгічнае – наколькі могуць быць пашыраныя правы ўраду падчас войнаў і наколькі яны распаўсюджваюцца на грамадзянаў іншых краінаў.

Некаторыя экспэрты лічаць, што рашэньне, якое прыме Вярхоўны суд ЗША, можа стацца вызначальным на дзесяцігодзьдзі наперад. У любым выпадку, здаецца, толькі гісторыя можа адказаць не пытаньне, ці былі слушнымі некаторыя жорсткія захады, прынятыя амэрыканскім кіраўніцтвам пасьля тэрактаў 11 верасьня. Ці ўхваляць іх у будучыні амэрыканцы альбо назавуць памылкай, як, напрыклад, цяпер называюць парушэньнем грамадзянскіх правоў дэпартацыю амэрыканцаў японскага паходжаньня падчас Другой сусьветнай вайны.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.