news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


5 Лістапада 2003
 
НЯМЕЦКАГА ГЕНЭРАЛА ЗЬНЯЛІ З ПАСАДЫ ЗА АНТЫСЭМІЦКІЯ ВЫКАЗВАНЬНІ
Учора за выказваньні антысэміцкага характару на тэму Галакосту і ролі габрэяў у мінулым ад пасады быў адхілены генэрал Райнгард Гюнцэль, камандзір элітнага нямецкага кантынгенту ў складзе міжнародных стабілізацыйных сілаў у Афганістане. З падрабязнасьцямі – наш карэспандэнт.
 
Кастусь Бандарук, Прага
 
“Гаворка ідзе пра аднаго недысцыплінаванага генэрала, які падтрымаў спрэчную заяву кансэрватыўнага дэпутата,” – патлумачыў на прэсавай канфэрэнцыі міністар абароны ФРН Пэтэр Штрук.

Гэта генэрал Райнгард Гюнцэль, чый кантынгент дысьлякаваны ў Афганістане. Ён пахваліў заяву дэпутата Хрысьціянскага Дэмакратаычнага Саюзу – Мартына Гомана (Martin Hohmann). Прамаўляючы 3 лістапада ў горадзе Найгоф з нагоды гадавіны ўзьяднаньня Нямеччыны, дэпутат адзначыў, што калі з прычыны Галакосту, немцаў можна назваць “злачыннай нацыяй” (Tätervolk), дык падобнае можна сказаць і пра габрэяў з прычыны іхнай ролі ў чырвоным тэроры ў СССР пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі. Дэпутат заявіў, што габрэі займалі высокія пасады ў бальшавіцкім кіраўніцтве, а таксама ўдзельнічалі ў камуністычных карных эскадронах.

“Мільёны ахвяраў на першым этапе рэвалюцыі апраўдваюць цьверджаньне, што і габрэі былі “злачыннай нацыяй” (Tätervolk)” – сказаў дэпутат ХДС Мартын Гоман. Ён дадаў, што не абвінавачвае ўсіх немцаў у нацысцкіх злачынствах, і не абвінавачвае ўсіх габрэяў за іхныя дзеяньні пры бальшавіках, бо насамрэч вінаватыя “бязбожнікі і іхная бязбожная ідэалёгія”.

Генэрал Райнгард Гюнцэль накіраваў Мартыну Гоману адмысловы ліст, у якім назваў заяву дэпутата “бліскучай, сьмелай, праўдзівай і яснай прамовай, якіх дагэтуль нельга было было ні пачуць, ні прачытаць у краіне. Вы выказваеце думку большасьці народу!” – адзначыў генэрал. Ягоны ліст Мартын Гоман агучыў у тэлевізіным інтэрвію. Гэта і сталася прычынай адстаўкі генэрала.

Заява Мартына Гомана заставалася незаўважанай цягам некалькіх тыдняў, хаця яна была зьмешчаная на асабістым вэбсайце дэпутата. На гэтай старонцы адзначацца, што Мартын Гоман выступае супраць “шматкультурнага грамадзтва”.

Пасьля таго, як 26 кастрычніка тэкст заявы кансэрватыўнага дэпутата разаслаў па электроннай пошце адзін з актывістаў нэа-нацысцкага руху, сродкі масавай інфармацыі агучылі заяву дэпутата. Гэта выклікала масавыя пратэсты.

Паўль Шпігэль, прэзыдэнт Цэнтральнай габрэйскай рады ў Нямеччыне заявіў, што “дэпутат выявіў найболей мярзотны від антысэмітызму”. Аднак Мартын Гоман не адмовіўся ад сваіх словаў і адказаў, што ён ня меў ніякіх антысэміцкіх намераў. “Калі я мушу прасіць прабачэньня, гэта азначала бы, што прыведзеныя мною факты непраўдзівыя, але ж гэта праўда” – адзначыў дэпутат.

У адпаведнасьці зь нямецкім заканадаўствам антысэміцкія выказваньні караюцца законам, і ў адказ на скаргу з боку Шпігэля ды іншых прыватных асобаў нямецкая пракуратура распачала супраць Мартына Гомана крымінальную справу. Сябры Хрысьціянскага Дэмакратычнага Саюзю таксама асудзілі таварыша па партыі Мартына Гомана і пазбавілі яго пасады ў адным з парляманцкіх камітэтаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.