news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


30 Сьнежня 2002
 
СЁНЬНЯ СТАЛАЯ РАДА АБСЭ ЗАЦЬВЕРДЗІЛА НОВЫ МАНДАТ МІСІІ Ў МЕНСКУ. СЯРОД ЗАДАЧАЎ – ДАПАМАГАЦЬ УЛАДАМ БУДАВАЦЬ ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ІНСТЫТУТЫ
Сёньня Сталая Рада АБСЭ на сваім паседжаньні ў Вене зацьвердзіла новы мандат місіі АБСЭ ў Менску. Ад 31-га сьнежня спыняецца існаваньне Кансультацыйна-назіральнай групы ў Беларусі, і ў Менску адкрываецца новы офіс АБСЭ.

 
Юры Сьвірко, Прага
 
Я зьвязаўся з прэсавым сакратаром АБСЭ Рычардам Мэрфі, які паведаміў, што сёньня Сталая Рада зацьвердзіла новы мандат офісу. Гэты мандат прадугледжвае тры галоўныя задачы – найперш, дапамагаць беларускім уладам у далейшай пабудове дэмакратычных інстытутаў, а таксама забясьпечваць вяршэнства закону і дапамагаць у арганізацыі кантактаў з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі.

Другая задача новага офісу АСБЭ ў Беларусі – дапамагаць уладам ажыцьцяўляць эканамічную і экалягічную дзейнасьць. У свой час менавіта на гэтым настойваў Аляксандар Лукашэнка, калі паўставала пытаньне пра працяг візаў супрацоўнікам КНГ АБСЭ.

Трэцяя задача – назіраць і рабіць справаздачы наконт першых дзьвюх задачаў.

Рычард Мэрфі сказаў, што пакуль ня ведае, як гэта будзе рэалізоўвацца на практыцы. Адзінае, ён адзначыў, што АБСЭ – гэта арганізацыя кансэнсусаў. Значыць, усе 55 сяброў, усе 55 прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, сёньня ўхвалілі гэтае рашэньне Сталай Рады.

Што да пытаньня кіраўніка місіі, спадар Мэрфі адзначыў, што пакуль яшчэ нічога не вядома, хаця фармальна новы офіс АБСЭ распачынае працу ў Менску ўжо пасьлязаўтра, 1-га студзеня. Відавочна, што там яшчэ ня будзе ніводнага дыплямата, ім трэба атрымаць візы. У кулюарах АБСЭ кажуць, што, хутчэй за ўсё, новае прадстаўніцва ўзначаліць Эбэргард Гайкен, які цягам гэтага году спадзяваўся ўзначаліць КНГ. Відаць, кадравыя рашэньні будуць прымацца ў наступным годзе.




archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.