


|

 |
28 Сьнежня 2001
|
ГАЛОЎНАЯ ЗАДАЧА НОВАГА МЭРА КАБУЛУ – ЗАБЯСЬПЕЧЫЦЬ ЖЫХАРОЎ ПІТНОЙ ВАДОЙ |
Новы мэр Кабулу Фазількарым Аймак у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што на сёньня галоўнай яго задачай зьяўляецца забесьпячэньне жыхароў сталіцы Афганістану пітной вадой. Аб плянах рэканстукцыі Кабулу зь яго новым мэрам па спадарожнікавым тэлефоне размаўляў карэспандэнт нашага Радыё Зарыф Назар.
|
|
|
Радыё Свабода. |
|
(Аймак: ) “Кабул перажыў 23 гады вайны, і я мушу сказаць, што цяпер ён на 70 ці нават на 80 адсоткаў разбураны, асабліва ў заходняй і ўсходняй частках гораду. Будынкі нацыянальнага ўраду, гарадзкой управы, жыльлё гараджанаў, сыстэма водазабесьпячэньня, аб’екты аховы здароўя і шмат іншых будынкаў былі цалкам разбураныя…Самыя важныя рэчы, якія гарадзкое кіраўніцтва павінна рабіць разам з сацыяльным упраўленьнем ураду – гэта адбудоўваць сыстэму водазабесьпячэньня ды спрабаваць аднавіць іншыя жыцьцёваважныя сыстэмы, уключна з электразабесьпячэньнем, аховай здароўя, ачышчэньнем навакольнага асяродзьдзя ды пасадкай дрэваў. Трэба каб Кабул стаў больш зялёны. Афганскія людзі вельмі бедныя, і мы павінны паклапаціцца пра тое, як накарміць насельніцтва. Вось гэта і ёсьць тыя першыя праблемы, якія нам належыць вырашыць”.
|
|
|
|
 |
|
|