news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



27 Сьнежня 2001
 
ЦІ ЖЫВЫ УСАМА БІН ЛЯДЭН?
Учора катарскае спадарожнікавае тэлебачаньне Аль Джазэйра паказала стужку з запісам выступу галоўнага падазронага ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон Усамы Бін Лядэна. Адмыслоўцы лічаць, што запіс быў зроблены на пачатку сьнежня. Але разам з тым у сьвеце пашыраецца інфармацыя аб тым, што Усама Бін Лядэн загінуў у выніку бамбаваньня пячораў Тора Бора. Са зьместам артыкулу на гэтую тэму ў сёньняшнім нумары газэты “International Herald Tribune” вас пазнаёміць наш карэспандэнт.
 
Мікола Іваноў, Прага
 
Інфармацыя аб магчымай сьмерці Ўсамы Бін Лядэна паступіла ад прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа, галоўнакамандуючага амэрыканскімі войскамі ў Афганістане Томі Фрэнкса, прэсавага сакратара міжнароднай антытэрарыстычнай кампаніі Кэнтона Кейса, а таксама з рэдакцыі пакістанскай газэты “Pakistan Observer”.

Але толькі на бачынах гэтай вядучай пакістанскай газэты можна было знайсьці нейкую канкрэтную інфармацыю пра сьмерць тэрарыста №1. “Pakistan Observer” у сваім рэпартажы на першай старонцы цытуе неназванага талібскага лідэра, які быццам сьцвярджае, што “Бін Лядэн памёр спакойнай натуральнай сьмерцю ў ваколіцы Тора Бора ў сярэдзіне сьнежня”. У рэпартажы таксама гаворыцца, што сьмерць Бін Лядэна была выклікана сур’ёзнай хваробай лёгкіх.

На бачынах газэты чытаем таксама, што Бін Лядэна пахавалі паводле традыцыі мусульманскай сэкты вахабітаў, да якой належаў лідэр Аль Кайды.

Пакістанскія аналітыкі сьцвярджаюць, што “Pakistan Observer” ўжо не аднойчы выступала з сэнсацыйнымі заявамі на тэму вайны ў Афганістане. Частка зь іх, як высветлілася пазьней, была перабольшваньнем, несапраўднай інфармацыяй і нават суцэльнай выдумкай.

Але адзін высокапастаўлены пакістанскі ўрадавец, які ведае спэцыфіку гэтай газэты, гаворыць, што ейныя рэдакцыя мае шчыльныя сувязі з пакістанскай службай бясьпекі. На ягоную думку, служба бясьпекі Пакістану сама накіравала падобную інфармацыю ў рэдакцыю газэты.

Пакістанская бясьпека актыўна падтрымлівала рух Талібаў аж да таго часу, калі былі зьдзейсненыя тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня. І цяпер прыхільнікі талібаў у службе бясьпекі Пакістану спэцыяльна накіравалі ў рэдакцыю газэты падобную інфармацыю з мэтай увесьці ў зман ЗША і такім чынам перашкодзіць акцыі ягонага вышуку.

У артыкуле пакістанскай газэты ёсць падрабязнасьці самой працэдуры пахаваньня Бін Лядэна, але нічога не гаворыцца, дзе гэта было зроблена і калі. Нічога не гаворыцца таксама ні пра крыніцу інфармацыі, ні пра хваробу Бін Лядэна.

Падчас свайго нядаўняга візыту у КНР прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выказаў меркаваньне, што Бін Лядэн загінуў. Адказваючы на пытаньні журналістаў, ён заявіў: “Магчыма ён загінуў у выніку ўсіх гэтых апэрацыяў, бамбаваньняў усіх гэных пячораў. Ёсць вялікая верагоднасьць, што ён скончыў сваё жыцьцё там”. Мушараф, аднак, дадаў: “Яго няма ў Пакістане, мы маем упэўненасць у гэтым. Але мы ня можам быць упэўненыя ў гэтым на 100%”.

Генэрал Фрэнкс і прэсавы сакратар Кэйс таксама выступілі толькі са здагадкамі пра магчымую сьмерць Бін Лядэна. Упэўненасьці ў тым, як склаўся ягоны лёс няма ні ў каго.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.