news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



19 Сьнежня 2001
 
ЭКСКЛЮЗЫЎНАЕ ІНТЭРВІЮ ХАМІДА КАРЗАІ ДЛЯ РАДЫЁ СВАБОДА
У суботу 22 сьнежня пачынае выконваць свае функцыі часовы ўрад Афганістану. За некалькі дзён да ўступленьня на пасаду кіраўнік новага ўраду Хамід Карзаі наведаў Рым, каб сустрэцца з былым каралём Захірам Шахам. У адмысловым інтэрвію радыё “Свабода” кіраўнік новага ўраду Афганістану Хамід Карзаі распавёў пра мэты і вынікі свайго візыту ў Італію.
 
Вячаслаў Ракіцкі, Прага
 
(Карзаі: ) “У мяне была неафіцыйная паездка ў Рым. Я прыехаў, каб сустрэцца з экс-каралём Захір Шахам. Мяне вельмі добра прынялі ў Італіі, прынялі на ўзроўні прэм’ер-міністра, міністра замежных справаў і кіраўніцтва італьянскага парлямэнту.

Кароль таксама прыняў вельмі цёпла, падарыў мне Каран. Я задаволены паездкай.

Італьянскі ўрад гаварыў пра пашырэньне свайго супрацоўніцтва і аказаньне дапамогі Афганістану. Італія падарыла нам поўны камплект тэлевізійнай тэхнікі і яшчэ адзін камплект для радыёстанцыі. Выдзеленая і фінансавая дапамога.

Што тычыцца ўвядзеньня ў Афганістан шматнацыянальных міратворчых сілаў, то мы далі згоду. Тым самым усясьветная супольнасьць паказвае, што яна сапраўды жадае міру ў Афганістане. На цяперашнім этапе знаходжаньне міратворчых сілаў у Афганістане на карысьць міру. Але падрабязна пра колькасьць міратворцаў казаць пакуль што рана.

Захір Шах вельмі хоча вярнуцца на радзіму, і ў гэтым пытаньні будзе прынятае рашэньне.”

(Карэспандэнт: ) “Гэта было адмысловае інтэрвію кіраўніка часовага ўраду Афганістану Хаміда Карзаі радыё “Свабода”. Сёньня Карзаі вяртаецца ў Кабул. У Афганістан зь Італіі сёньня ж выпраўляюцца і прадстаўнікі экс-караля краіны Захір Шаха. Пра мэты іхнай паездкі ў Афганістан і вынікі візыту Карзаі ў Італію нашаму радыё паведаміў дарадца былога караля Захір Шаха – Залмаі Расул”.

(Расул: ) “Сёньня мы як прадстаўнікі Захір Шаха выпраўляемся ў Кабул, каб узяць удзел у цырымоніі пачатку працы часовага ўраду. Апрача таго мы будзем весьці перамовы ў пытаньні вызначэньня будучыні Афганістану.

Што да візыту Карзаі ў Рым, то ён прыяжджаў, каб сустрэцца з Захір Шахам і атрымаць ягонае бласлаўленьне перад уступленьнем на пасаду. Карзаі растлумачыў Захір Шаху сытуацыю ў Афганістане. Гаворка ішла пра канкрэтныя справы, якія мае выканаць часовы ўрад. Захір Шах падтрымаў і блаславіў Карзаі як кіраўніка часовага ўраду і падарыў яму Каран, каб дапамагаў яму ў працы”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.