news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў

    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints

14 Сьнежня 2001
 
САМІТ КІРАЎНІКОЎ ЭЎРАЗЬВЯЗУ У БЭЛЬГІІ
Сёньня ў каралеўскім палацы ў бэльгійскім Ляэкене пачаўся двухдзённы саміт кіраўнікоў кріанаў Эўразвязу. Як чакаецца, у суботу тут будзе прынятае гэтак званая “Ляэкенская дэклярацыя”, якая вызначыць формы пашырэння Эўразвязу на бліжэйшыя дзесяць гадоў.
 
Валер Каліноўскі, Прага
 
Сярод іншых пытанняў, якія разглядаюць лідэры 15 кріанў Эўразьвязу – стварэньне аб’яднаных міратворчых сілаў і выпрацоўка адзінага падыходу Эўразьвязу ў справе вырашэньня афганскага і блізкаўсходняга канфліктаў. Саміт суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў левых рухаў і антыглябалістаў.

Гэта апошні саміт Эўразьвязу перад ўвядзеньнем адзінай эўрапейскай валюты з 1 студзеня 2002 году. 12 з 15 крінаў Эўразьвязу пяройдуць на наяўныя эўра, на новую гатоўку. Як піша брытанская “Гардыян”, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ўпэўнены, што зьяўленьне эўра з 1 студзеня дазволіць асвоіцца з рэаліямі адзінай валюты і скептычным брытанцам, якія пакуль застаюцца са сваімі фунтамі.

Урад Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, падрыхтаваў тэкст адмысловай дэклярацыі наконт будучыні адзінай Эўропы, выкананьня мэтаў Эўрасаюзу. Важнейшае месца ў Ляэкенскай дэклярацыі адведзенае ўмовам прыняцьця ў Эўразьвяз 12 новых краінаў. Ейнае прыняцьце чакаецца ў гэтую суботу. Прапярэдні праект дэклярацыі зазнаў пэўныя зьмены, паколькі Лёндан і Парыж запярэчылі яму як празмерна фэдэралісцкаму.

Ключвавым момантам у рэфармаваньні Эўразьвязу стане ўсталяваньня адмысловага органа – пан-эўрапейскай Канвэнцыі, у якую ўвойдуць 62 прадстаўнікі краінаў-сябраў Эўразьвязу, іх парлямэнтаў, Эўрапарлямэнту. Гэты орган распачне дыскусіі аб рэфармаваньні Эўразьвязу ў сакавіку наступнага году. Ейны старшыня будзе названы на саміце ў Ляэкене. У якасьці кандыдатаў на гэтую пасаду разглядаюцца дацкі прэм’ер-мінстар Вім Кок, а таксама былы прэзыдэнт Францыі Валер Жыскар д’Эстэн.

Іншай важнай тэмай для абмеркаваньня лідараў Эўразьвязу стала стварэньне да 2003 года 60-тысячнага кантынгенту эўрапейскіх міратворчых сілаў. На саміце ўжо пагадзіліся стварыць першую, 3-4 тысячную, эўрапейскую міратворчую групоўку ў Афганстане, кіраваць якой, верагодна, будзе Вялікая Брытанія.

Саміт Эўразьвязу ў Бэльгіі, як і папярэднія, суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту. Напярэдадні ў ваколіцах Брусэля паліцыя стрымлівала 80 тысячаў пратэстуючых прафсаюзных актывістаў і праціўнікаў глябалізацыі з усёй Эўропы. Марш пратэсту прайшоў досыць мірна, ягоныя ўдзельнікі зьвярнуліся да лідэраў Эўразвязу з патрабаваннем сур’ёзна заняцца праблемай беспрацоўя і ўтаймаваньнем “бязмежнай глябалізацыі”. Каля 40 чалавек было арыштавана паліцыяй.

Сёньня ж у сталіцы Бэльгіі сабралася каля 30 тысячаў пратэстуючых антынглябалістаў, праваабаронцаў, актывістаў левых рухаў. Як заявіў агенцтву Франс-Прэс прадстаўнік групы Антыглябалістаў “Д-14” Рауль Гедэбоў , пасьля Ніцы і Генуі яны здабылі сёньня яшчэ адну перамогу ў справе барацьбы з глябалізацыяй ды засьведчылі, што іхны рух не памёр пасьля падзеяў 11 верасьня ў ЗША.

Удзельнікі акцыі пратэсту жадаюць больш радыкальных зьменаў у эўрапейскай палітыцы, ліквідацыі эканамічнай няроўнасьці, спыненьня вайны ў Афганістане.

Саміт Эўразьвязу ў Бэльгіі, як і папярэднія, суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту. Напярэдадні ў ваколіцах Брусэля паліцыя стрымлівала 80 тысячаў пратэстуючых прафсаюзных актывістаў і праціўнікаў глябалізацыі з усёй Эўропы. Марш пратэсту прайшоў досыць мірна, ягоныя ўдзельнікі зьвярнуліся да лідэраў Эўразвязу з патрабаваннем САМІТ КІРАЎНІКОЎ ЭЎРАЗЬВЯЗУ У БЭЛЬГІІ

Сёньня ў каралеўскім палацы ў бэльгійскім Ляэкене пачаўся двухдзённы саміт кіраўнікоў кріанаў Эўразвязу. Як чакаецца, у суботу тут будзе прынятае гэтак званая “Ляэкенская дэклярацыя”, якая вызначыць формы пашырэння Эўразвязу на бліжэйшыя дзесяць гадоў.

Сярод іншых пытанняў, якія разглядаюць лідэры 15 кріанў Эўразьвязу – стварэньне аб’яднаных міратворчых сілаў і выпрацоўка адзінага падыходу Эўразьвязу ў справе вырашэньня афганскага і блізкаўсходняга канфліктаў. Саміт суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў левых рухаў і антыглябалістаў.

Гэта апошні саміт Эўразьвязу перад ўвядзеньнем адзінай эўрапейскай валюты з 1 студзеня 2002 году. 12 з 15 крінаў Эўразьвязу пяройдуць на наяўныя эўра, на новую гатоўку. Як піша брытанская “Гардыян”, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ўпэўнены, што зьяўленьне эўра з 1 студзеня дазволіць асвоіцца з рэаліямі адзінай валюты і скептычным брытанцам, якія пакуль застаюцца са сваімі фунтамі.

Урад Бэльгіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, падрыхтаваў тэкст адмысловай дэклярацыі наконт будучыні адзінай Эўропы, выкананьня мэтаў Эўрасаюзу. Важнейшае месца ў Ляэкенскай дэклярацыі адведзенае ўмовам прыняцьця ў Эўразьвяз 12 новых краінаў. Ейнае прыняцьце чакаецца ў гэтую суботу. Прапярэдні праект дэклярацыі зазнаў пэўныя зьмены, паколькі Лёндан і Парыж запярэчылі яму як празмерна фэдэралісцкаму.

Ключвавым момантам у рэфармаваньні Эўразьвязу стане ўсталяваньня адмысловага органа – пан-эўрапейскай Канвэнцыі, у якую ўвойдуць 62 прадстаўнікі краінаў-сябраў Эўразьвязу, іх парлямэнтаў, Эўрапарлямэнту. Гэты орган распачне дыскусіі аб рэфармаваньні Эўразьвязу ў сакавіку наступнага году. Ейны старшыня будзе названы на саміце ў Ляэкене. У якасьці кандыдатаў на гэтую пасаду разглядаюцца дацкі прэм’ер-мінстар Вім Кок, а таксама былы прэзыдэнт Францыі Валер Жыскар д’Эстэн.

Іншай важнай тэмай для абмеркаваньня лідараў Эўразьвязу стала стварэньне да 2003 года 60-тысячнага кантынгенту эўрапейскіх міратворчых сілаў. На саміце ўжо пагадзіліся стварыць першую, 3-4 тысячную, эўрапейскую міратворчую групоўку ў Афганстане, кіраваць якой, верагодна, будзе Вялікая Брытанія.

Саміт Эўразьвязу ў Бэльгіі, як і папярэднія, суправаджаецца масавымі акцыямі пратэсту. Напярэдадні ў ваколіцах Брусэля паліцыя стрымлівала 80 тысячаў пратэстуючых прафсаюзных актывістаў і праціўнікаў глябалізацыі з усёй Эўропы. Марш пратэсту прайшоў досыць мірна, ягоныя ўдзельнікі зьвярнуліся да лідэраў Эўразвязу з патрабаваннем сур’ёзна заняцца праблемай беспрацоўя і ўтаймаваньнем “бязмежнай глябалізацыі”. Каля 40 чалавек было арыштавана паліцыяй.

Сёньня ж у сталіцы Бэльгіі сабралася каля 30 тысячаў пратэстуючых антынглябалістаў, праваабаронцаў, актывістаў левых рухаў. Як заявіў агенцтву Франс-Прэс прадстаўнік групы Антыглябалістаў “Д-14” Рауль Гедэбоў , пасьля Ніцы і Генуі яны здабылі сёньня яшчэ адну перамогу ў справе барацьбы з глябалізацыяй ды засьведчылі, што іхны рух не памёр пасьля падзеяў 11 верасьня ў ЗША.

Удзельнікі акцыі пратэсту жадаюць больш радыкальных зьменаў у эўрапейскай палітыцы, ліквідацыі эканамічнай няроўнасьці, спыненьня вайны ў Афганістане.

archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.