news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



14 Сьнежня 2001
 
ШАРОН І АРАФАТ – ПАСЬЛЯ ТЭРАКТАЎ
У сераду ўночы палестынцы арганізавалі скардынаваную атаку на некалькі транспартных сродкаў на Заходнім беразе Ярдану, у выніку якой найменш 10 ізраільцаў загінулі і больш як 30 былі параненыя. Ізраільскія ваенныя самалёты імгненна ужылі захады ў адказ, а ў чацьвер раніцай Ізраіль абвесьціў, што перапыняе ўсе кантакты з палестынскім лідарам Ясірам Арафатам.
 
Cяржук Сокалаў-Воюш, Прага
 
Апошнія бамбаваньні аўтамабіляў у Ізраілі і страляніна былі аднымі з самых крывавых цягам амаль 15 месяцаў гвалту паміж ізраільцамі і палестынцамі. Гэтыя атакі разам з ізраільскімі авіяўдарамі, якія былі нанесеныя пры дапамозе самалётаў F-16 (вытворчасьці ЗША) нанесьлі вялікі ўдар па пасярэдніцкай місіі былога генэрала Энтані Зіні, якая была разьлічаная на тое, каб падштурхнуць ізраільцаў і палестынцаў да замірэньня.

Пасьля паседжаньня габінэту міністраў Ізраілю, якое працягвалася сёньня раніцай, міністар абароны заявіў, што Ясір Арафат зьяўляецца “безпасярэдне адказным” за напады “і таму Ізраіль не прызнае яго і перарывае зь ім якія б там ні было кантакты”. Кантакты Ізраілю з Арафатам былі прыпыненыя ў сувязі з ростам гвалту, аднак апошняя заява магла б яшчэ больш пашкодзіць спробам усталяваць замірэньне.

Пасьля паседжаньня габінэту міністраў афіцыйныя асобы таксама заявілі, што Ізраіль рыхтуецца да больш жорсткіх вайсковых дзеяньняў, і што патрабаваньні скінуць Арафата і ягоную палестынскую ўладу значна пабольшыліся. Сёньня раніцай ізраільскія танкі ўвайшлі на палестынскую тэрыторыю ў паўдзённай частцы Паласы Газа, а гэлікоптары правялі ракетны абстрэл штаб-кватэры Арафата ў месьце Рамалах, якую палестынскі лідэр пакінуў незадоўга перад тым.

Паводле ізраільскага ўраду, ізраільскія сілы будуць разгорнутыя вакол палестынскіх гарадоў, каб праводзіць арышты і сканфіскоўваць зброю. У часе прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік апэрацыі ізраільскага войска брыгадны генэрал Дэн Гарэл сказаў, што гэтыя дзеяньні ня маюць на мэце зьнішчэньне Арафата.

Місыя Энтані Зіні, якая пачалася 26 лістапада, прыцягнула ўвагу прэсы, паколькі ён безперапынна сустракаўся з ізраільскім і палестынскім кіраўніцтвам з мэтай арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў абароны абодвух бакоў. Але шмат якія пасярэдніцкія намаганьні дыплямата здаваліся адарванымі ад рэальных падзеяў, якія доўгія месяцы ішлі сваёй хадой у выглядзе нападаў, рэпрэсыяў і помсты.

Апошнія атакі палестынцаў выклікалі настойлівыя патрабаваньні ізраільцаў да кіраўніцтва краіны зьнішчыць Арафата і ягоную ўладу. Прадстаўніца рады габрэйскіх пасяленцаў Бэні Кашырэла у часе інтэрвію ізраільскаму тэлебачаньню назвала Арафата “увасабленьнем д’ябла”. “У гэтай вайне”, – сказала яна, – “мы павінны дзейнічаць як на вайне, гэта значыць пазбыцца Арафата і дэмантаваць палестынскую ўладу”.

Сябры брыгады Аль-Акса, якія супрацоўнічаюць з рухам Арафата Фатах, заявілі, што атакі на аўтамабілі яны зьдзейсьнілі разам з Ісьлямскім Рухам Супраціву, вядомым пад назвай Хамас, які перад тым правёў тэракты ў Ізраілі. У заяве адзначаецца, што гэтыя атакі былі адказам на нядаўныя разбуральныя напады Ізраілю на палестынскія гарады і вёскі.

Паводле ізраільскага міністэрства абароны, трое выканальнікаў апошніх тэрактаў у Ізраілі былі ў перададзеным Арафату сьпісе асобаў, якіх Ізраіль патрабаваў арыштаваць, але ніхто зь іх арыштаваным ня быў.

Тымчасам палестынскія ўлады абвесьцілі Хамас і іншую ваяўнічую групоўку Іслямскі Джыгад, а таксама ўсіх, хто зь імі супрацоўнічае, па-за законам. Найбольш гэта тычыцца Хамасу, які мае шырокую і досыць эфэктыўную сетку сацыяльных, палітычных, адукацыйных, мэдычных і дабрачынных арганізацыяў. Палестынскія ўлады запатрабавалі закрыцьця гэтых установаў.

Раней Арафат санкцыянаваў арышт іслямскіх баявікоў, але ніводнага разу, нягледзячы на патрабаваньні Ізраілю, не зачапіў сацыяльнай і палітычнай інфраструктуры Хамасу, якая спрыяе росту ягонай папулярнасьці. Калі б загады Арафата набылі сілу ён мог бы апынуцца ў стане канфрантацыі з групоўкай, якая паводле сваёй магутнасьці роўная магутнасьці сілаў палестынскага лідэра.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.