


|

 |
11 Сьнежня 2001
|
БУШ: “ЯНЫ БАЧЫЛІ НАШУ СВАБОДУ І ЛІЧЫЛІ, ШТО БАЧАЦЬ СЛАБАСЬЦЬ” |
Тры месяцы таму самалёты, кіраваныя тэрарыстамі, абрынуліся на будынкі Усясьветнага гандлёвага цэнтру у Н’ю-Ёрку. У гэтай самай жахлівай трагэдыі 21-га стагодьдзя загінулі тысячы людзей. Сёньня Амэрыка адзначае жалобу.
|
|
|
ул. інф. |
|
Прэзыдэнт Буш, выступаючы на жалобнай цырымоніі у Вашынгтоне, сказаў.
(Буш: ) “Усе мы, хто перажыў гэтыя падзеі, мы назаўсёды запомнім гэтае імгненьне – 8 гадзінаў 46 хвілінаў 11-га. Мы будзем памятаць, дзе мы былі і што мы адчувалі. Мы будзем памятаць загіблых і чым мы абавязаны ім. Мы будзем памятаць, што мы згубілі і што знайшлі”.
Пасьля тэрактаў 11 верасьня Амэрыка аб’ядналася і знайшла адказ на выклік тэрарыстаў. На сёньняшняй жалобе прэзыдэнт Буш заявіў.
(Буш: ) “Нашы ворагі зрабілі памылку, якую заўсёды робяць ворагі Амэрыкі. Яны бачылі нашу свабоду і лічылі, што бачаць слабасьць. Зараз яны бачаць сваю паразу”.
Сказаў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. |
|
|
|
 |
|
|