news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



30 Сьнежня 2002

Песьня “Будзь разам з намі”. Музыка Ігара Варашкевіча, Андрэя Лявончыка, словы Зьміцера Лукашука, аранжыроўка і выкананьне — “Крама”. Альбом “Хворы на рок-н-рол”, “Ковчег”, 1993

Людзей, якіх за вушы цяжка адцягнуць ад любімай работы, часта называюць “працаголікамі”. А гэта ўжо нешта накшталт хваробы. У музыкантаў тая хвароба таксама часам прымае ледзь не хранічныя формы. Сёньня, у перадапошнім выданьні праграмы “Мэлёдыя дня”, мы і будзем слухаць менавіта такіх музыкантаў, хворых на рок-н-рол.

Група “Крама” мяне сапраўды часта зьдзіўляла менавіта гэтым, калі так можна сказаць, дыягназам — адданасьцю рок-н-ролу. У гісторыі калектыву былі розныя пэрыяды, аднак практычна заўсёды, у якім бы складзе не выступала група, у якіх абставінах і на якой апаратуры, музыканты дэманстравалі зайздросна высокую выканальніцкую форму. Нягледзячы на, здавалася б, дастаткова вузкае стылёвае поле, у якім працуе гэтая рытм-энд-блюзавая каманда, яна, тым ня менш, заўсёды здольная захапіць увагу аўдыторыі. Нават тады, калі аўдыторыя гэтая, як было сёлета на фэстывалі ў польскім горадзе Рава Мазавецкая, наагул не знаёмая з тым, што робіць “Крама”.

Шчыра кажучы, праблем выбраць адпаведную гэтым сьвяточным дням песьню з рэпэртуару групы не было. Мэлёдыя 30 сьнежня 2002 году — гэта песьня “Будзь разам з намі”, музыка Ігара Варашкевіча і Андрэя Лявончыка на словы Зьміцера Лукашука, выданьне 1993 году. Будзьце разам з “Радыё “Свабода”, зразумела, з “Крамай” і на працягу наступнага году. І дапаможа вам сьветлы анёл! Пачуемся!




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.