news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



26 Сьнежня 2002

Інструмэнтальная кампазыцыя “Карнавал”. Музыка народная, аранжыроўка Уладзімера Гінько. Ансамбль “Рагнеда”. Альбом “Ragneda”, “GMRS” (Германія), GEMA, 2002

Сьнежань-студзень — гэта такі пэрыяд, калі сьвяты крочаць літаральна адзін па адным. Вось чаму і існуе такое паняцьце, як калядныя канікулы, калі дзелавое жыцьцё амаль замірае. Газэты прапускаюць дзень па дні, рэклямадаўцы зьніжаюць актыўнасьць, і толькі “Мэлёдыя дня” стаіць на варце, падтрымліваючы ўсё той жа сьвяточны настрой. Прывітаньне!

Адной зь зімовых падзеяў, якая наступіць крыху пазьней, будзе традыцыйны зімовы фэстываль танца, цэнтрам якога здаўна зьяўляецца Рыё дэ Жанэйра. Падобныя карнавалы адбываюцца ў многіх краінах сьвету. У Беларусі ажыцьцявіць тое няпроста: усё ж асаблівасьці клімату не дазваляюць танчыць на вуліцах у адзеньнях, якія хутчэй угадваюцца на целе прыгожых дзяўчат, чым прысутнічаюць наяве.

Тым ня менш, гэтая традыцыя вядомая і ў нас, калі меркаваць па той музыцы, якая прагучыць сёньня. Гэта будзе інструмэнтальная п’еса “Карнавал”, што была запісаная для альбома ансамбля “Рагнэда” і выдадзеная сёлета ў Нямеччыне. У аснове музыкі — традыцыйныя мэлёдыі, беларуская, зразумела, і — нечаканасьць — бразыльская. Ідэя спалучыць гэтыя, здавалася б, зусім розныя традыцыі ў адной п’есе належала Ўладзімеру Гінько. І, як на маю думку, атрымалася ўсё вельмі дасьціпна, вынаходліва і арганічна.




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.