news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



8 Сьнежня 2002

Народная песьня “Дзяўчынанька-сардэнька”. Аранжыроўка і выкананьне — ансамбль “Песьняры”. Альбом “Перапёлачка” (па назьве першай песьні), “Мелодия”, прыбл. 1979

Бывае, што выдадзеная, выкананая ў свой час песьня ня робіць ані значнай кар’еры, ані робіцца сталым удзельнікам гіт-парадаў ці навагодніх агеньчыкаў. Проста ў кожнага выканаўцы ёсьць мноства песень, якія дэманструюць ягоныя найбольш тыповыя рысы, творы, так бы мовіць, звычайнага ўзроўню, па якіх выканаўца, тым ня менш, пазнаецца адразу.

Нагадаю, што гэты тыдзень з музыкай на хвалях Радыё Свабода быў як ніколі шчодры на дэбютантаў. Спачатку салігорскі “Рэтра-джаз” прэзэнтаваў клясычную вэрсію вядомага дыксылэндавага стандарту “That’s A Plenty”, потым група “Мадэра гард-блюз” выступіла зь нетыповай для сябе лагоднай басановай “Прысьвячэньне Машы” з толькі што выдадзенага альбому “Кітайская нявеста”. Група “ZET” агучыла фрагмэнт аднаго з найбольш пасьпяховых праектаў году “Personal Depeche”, песьню “Useless”, маладая група “Аварыйнае выйсьце” скарысталася з паэтычнага вопыту Міхася Скоблы ў песьні “Ваўкалак”. Інструмэнтальная група ансамблю “Харошкі” прадставіла чарговае прачытаньне мэлёдыі “Лявоніха”, а Зьміцер Вайцюшкевіч і “WZ-Orkiestra” выканалі шэдэўр народнае музыкі — баляду “Даніла”.

Дык вось, сёньня й прагучыць адна з тых песень, на якіх у 1970-я гады мінулага стагодзьдзя трымаўся, па сутнасьці, увесь рэпэртуар ансамблю “Песьняры”. Песьні, падобныя да народнай “Дзяўчынанька-сардэнька”, ніколі не былі гітамі і падчас канцэртаў праходзілі нечым накшталт нават, прабачце, запаўненьня праграмы. І ўсё ж менавіта яны, як мне думаецца, а не раскручаныя шлягеры, вызначаюць агульны ўзровень кожнага калектыву.

Песьня паходзіць з альбому, выдадзенага на вініле пры канцы 1970-х. Гучаньне, канечне, у нечым ужо архіўнае. Затое, я ўпэўнены, час ад часу слухаць такія песьні неабходна. Ды хоць бы для таго, каб было з чым параўнаць.

Зьміцер Падбярэскі




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.