news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



5 Сьнежня 2002

Песьня “Ваўкалак”. Музыка А.Яцкоўскага, словы М.Скоблы. Група “Аварыйнае выйсьце”. Дэма-запіс, 2002

Вось жа жывуць у Беларусі паэты, скардзяцца, бывае, на лёс, адсутнасьць чытачоў, малыя наклады кніжак. І ня ведаюць паэты, што літаральна на кожным кроку іх сьцерагуць надзвычай небясьпечныя людзі, імя якім — рок-музыканты. Яны толькі й чакаюць таго імгненьня, каб схапіць выпадкова згублены верш і ператварыць яго ў тэкст для песьні.

Вось і паэт Міхась Скобла, якога вы штотыдня можаце чуць на хвалях нашага радыё, таксама чалавек надзвычай шчодры. Надрукуе, бывала, колькі вершаў, а надалей за іхным лёсам саманадзейна ўжо і ня сочыць. А дарма! Бо на ягоныя вершы даўно ўжо паклалі вока тыя музыкі, якія пішуць творы для айчынных рок-групаў.

Дарма што гэта робяць старыя музыканты: Міхась на іх, відаць, увагі ўжо і не зьвяртае. Але тут апошнім часам да іх дадаліся яшчэ й маладыя ды раньнія, як кажуць, удзельнікі групы “Аварыйнае выйсьце”. Узялі верш шаноўнага паэта пад назваю “Ваўкалак” ды напісалі на яго музыку, спрабуючы зрабіць, мусіць, нешта накшталт музычнага жахліка. Гэты калектыў, дарэчы, мы ўжо паказвалі два тыдні таму.

Музыканты сабраліся параўнальна нядаўна і пакуль што, трэба прызнаць, толькі намацваюць уласную стылістыку, спрабуючы выконваць музыку, якую даволі ўмоўна можна аднесьці да пэўнай разнавіднасьці вулічнай гарадзкой музыкі. У кожным разе, яна сапраўды дастаткова прыемная і мае ўсе шанцы праз пэўны час аформіцца гэтак жа выразна і стылістычна.

Прынамсі, гэта нават карысна: хоць гэткім чынам з боку вядомага ўжо паэта дапамагчы музыкантам-пачаткоўцам. А яны ўжо, на ўсялякі выпадак, “Аварыйнае выйсьце” паэту гарантуюць.

Зьміцер Падбярэскі




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.