news programs realaudio contact archive
      Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



3 Сьнежня 2002

Інструмэнтальная п’еса “Прысьвячэньне Марыі”. Музыка і аранжыроўка Ю.Міхайлава. Група “Мадэра гард-блюз”. Альбом “Кітайская нявеста”, “Vigma”, 2002

Тэндэнцыя, прызнацца, сапраўды незвычайная. Учора я згадаў пра тое, што чым далей, тым больш зьяўляецца ў нашай праграме дэбютантаў. Дайшло нават да таго, што гэты тыдзень з “Мэлёдыяй дня” можна было амаль напалову скласьці з запісаў калектываў, якія дагэтуль у нашым эфіры не гучалі. Ды кожнай ягадцы — свой час.

Тым ня менш, і сёньня мы зноў будзем слухаць калектыў, які толькі ў мінулы чацьвер прэзэнтаваў свой дэбютны альбом. Гэта тым больш незвычайна, што лідэр групы “Мадэра гард-блюз” гітарыст Юры Міхайлаў вядомы на беларускай музычнай сцэне ўжо больш за 20 гадоў. Пачынаў ён па сутнасьці зь вядомай кавярні “Сузор’е”, потым захапіўся джазам, працаваў у рэстаранах, дзе займеў сцэнічны ды публічны вопыт.

Праект “Мадэра гард-блюз” склаўся каля двух гадоў таму, у аснове рэпэртуару калектыву — творы аўтарства Юрыя Міхайлава, напісаныя ў традыцыях дастаткова жорсткага, амаль тэхаскага з паходжаньня блюзу, праўда, на расейскай мове. Калектыву пашанцавала на добрага прадусара, які ўклаў грошы ў рэклямную кампанію, касьцюмы, запіс альбому “Кітайская нявеста”.

Менавіта з гэтага альбому паходзіць інструмэнтальная п’еса “Прысьвячэньне Машы”, якую Юры Міхайлаў напісаў у стылістыцы басановы. Прыгожая, крыху лірычная ды сумная мэлёдыя, якая нічым не нагадвае звычайную музыку групы “Мадэра гард-блюз”. Тым больш, спрацуем, як кажуць, на кантрасьце. Ці не таму, як прызнаўся мне прадусар групы Андрэй Осіпаў, менавіта гэтую мэлёдыю й замаўляюць найчасьцей? Што да цяжкага блюзу, дык гэта ад нас не зьбяжыць. Бо мы пачуемся і заўтра!

Зьміцер Падбярэскі




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.