news programs realaudio contact archive
      Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



1 Сьнежня 2002

Песьня “Я не магу пра вас забыцца”. Музыка І.Лучанка, словы П.Броўкі. Л.Барткевіч. Альбом “Ігар Лучанок. Песьні і інструмэнтальная музыка”, “Мелодия”, 1983

Вось і надышоў час, калі для мяне асабіста адлік дзён трэба пачынаць весьці прынцыпова. Таму што першае сьнежня — гэта ня толькі першы дзень каляндарнае зімы, але й першы дзень апошняга месяца нашага праекту, які завецца “Мэлёдыя дня” і які сапраўды быў з вамі штодня на працягу мінулых 11 месяцаў.

Тое, што гучала на працягу гэтых месяцаў, вы здолееце пачуць яшчэ раз, калі зазірнеце ў архіў нашае праграмы на сайце. Тое, што гучала на гэтым тыдні, варта нагадаць яшчэ раз. Дэбютанты праграмы група “Баржомі” засьведчыла сваё існаваньне прыгожай тэмай “Прагулка верхам”, Ігар Варашкевіч пазнаёміў з новым бокам таленту гітарыста Віктара Малчанава — ягонай песьняй “Баба Лена”, Анатоль Кашапараў згадаў “Сівага голуба” ў песьні Ігара Паліводы. Вакальная група “Камэрата” вызначыла для кожнага з нас “The Cost of Freedom”, квартэт Аркадзя Эскіна пажадаў найлепшага ў п’есе “What’s New” Боба Хагарда, у сувязі з чым група “Стары Ольса” прапанавала пусьціць “Келіх кола”, каб разам зьняць усе праблемы. Такі вось разнастайны быў апошні мэлядыйны тыдзень.

Завяршае яго песьня даволі традыцыйная. Як кажуць, з тых, што баразны не сапсуюць. Гэты твор на словы Петруся Броўкі быў напісаны Ігарам Лучанком у далёкім ужо 1983 годзе, вядомым па тым, што менавіта тады ЦК КПСС пачало змагацца з рок-музыкай ды дыскатэкамі. На такім ідэалягічным фоне Ігару Лучанку, канечне ж, было спакойна пісаць такога кшталту лірычныя песьні, асабліва калі гучалі яны ў выкананьні такіх сьпевакоў, як Леанід Барткевіч.

Песьня “Я не магу пра вас забыцца”, дарэчы, надзвычай адпавядае ягонаму голасу. Прадбачу рэакцыю некаторых збольшага маладых ды гарачых слухачоў: маўляў, гэтая песьня нічога не дала беларускай культуры. Ну, не скажыце! Бясьсьледна не бывае нічога, а для таго, каб разабрацца, на чыім баку праўда, часам замала і дваццаці гадоў, і нават “Мэлёдыі дня”, як бы мы яе не любілі. Пачуемся праз дваццаць гадоў!

Зьміцер Падбярэскі




skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.