news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


31 Сьнежня 2002
 
Сёньня завершыцца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў кандыдатаў
31 сьнежня — апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты. Некаторыя вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі асьвятляе наш карэспандэнт.

 
Уладзімер Глод, Менск
 
Першымі падвялі вынікі ў сталіцы, дзе будуць выбіраць 55 дэпутатаў гарсавету. Заяўкі на стварэньне ініцыятыўных групаў у Менску падалі 235 асобаў. Паводле інфармацыі сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка, усе дакумэнты ўжо разгледжаныя — нікому ў рэгістрацыі не адмовілі. Ды і ўвогуле ў краіне адмоўных рашэньняў амаль няма. Хаця вядома, што не зарэгістраваная ініцыятыўная група дэпутату Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валера Шчукіна. Гаворыць сакратар Цэнтравыбаркамы...

(Лазавік: ) “З Шчукіным ніяк ня могуць разабрацца — дзе ён жыве. У яго то Полацак, то Менск... — ня вызначанае месца жыхарства. Не разабраліся, дзе ж ён мае права вылучацца: у Менску ці ў Полацку. Бо, згодна з Грамадзянскім кодэксам, жыхарства лічыцца не па месцы прапіскі, а па месцы пераважнага пражываньня. Мы тут даволі лібэральна глядзім на гэтыя рэчы. Хаця ў рэгіёнах яшчэ хапаюцца ці за адно, ці за другое. І часам перагібаюць — кідаюцца з адной скрайнасьці ў другую”.

Закон не забараняе кандыдатам спалучаць некалькі спосабаў вылучэньня. Так, намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Сяргей Альфер, які хоча балятавацца ў менскі гарсавет ад імя партыі, тым ня менш ужо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу. Чаму?

(Альфер: ) “Бальшыня сябраў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі вылучаецца шляхам збору подпісаў, таму што гэтая акцыя — выдатная агітацыйная кампанія. І калі сябра партыі можа сам прадставіць сябе як будучага кандыдата ў дэпутаты ці яго ініцыятыўная група, то ягоная вядомасьць на тэрыторыі выбарчай акругі напярэдадні агітацыйнай кампаніі — якая будзе ў лютым наступнага году — стане намнога вышэйшай”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.