news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


27 Сьнежня 2002
 
У ГОРАДНІ АДНЫМІ ЗЬ ПЕРШЫХ АТРЫМАЛІ ПАСЬВЕДЧАНЬНІ АБ РЭГІСТРАЦЫІ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУПАЎ ПРАДСТАЎНІКІ АГП
Юрыст Юры Істомін кіруе гарадзкой арганізацыяй Аб’яднанай грамадзянскай парыті, але вылучацца ён будзе шляхам збору подпісаў. Ягонай ініцыятыўнай групай кіруе рабочы Алег Ціцянкоў. Сёньня яны адны зь першых атрымалі пасьведчаньне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Адразу пасьля гэтага Юры Істомін сказаў:

(Істомін: ) “Самае галоўнае наперадзе — гэта этап збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў. Мы чакаем ад гэтага этапу найбольшага адсеву менавіта прадстаўнікоў ад апазыцыйных партыяў”.

Пакуль што ніякіх праблемаў у прадстаўнікоў мясцовай філіі АГП не было. У гарсавет зьбіраюцца балятавацца 5 сябраў партыі.

(Істомін: ) “У мяне прагнозы такія: па кожнай акрузе ў гарсавет пойдзе чалавек па 6-7. Незалежна — ці гэта будуць людзі ад партый, ад арганізацый ці ад працоўных калектываў. Яшчэ ўсё наперадзе”.

Юры Істомін лічыць, што актыўна будзе вылучаць сваіх кандыдатаў кампартыя, а таксама Аграрная партыя. Частка прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў падстрахаваліся. Яны вырашылі вылучацца праз збор подпісаў. І таму адразу--на першым этапе падалі дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.

На сёньня прэтэндэнтаў у Гарсавет прыблізна па два чалавекі на месца. А месцаў у Савеце—30.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.