news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


26 Сьнежня 2002
 
26 СЬНЕЖНЯ – АПОШНІ ДЗЕНЬ ПРЫНЯЦЬЦЯ ЗАЯВАК НА СТВАРЭНЬНЕ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУПАЎ КАНДЫДАТАЎ У ДЭПУТАТЫ
Таму прэтэндэнты на мандаты, якія хочуць зарэгістравацца праз збор подпісаў, сьпяшаюцца выкарыстаць апошнія магчымасьці. Асабліва тыя, хто хоча трапіць у мясцовыя саветы вышэйшага ўзроўню – абласные ды Менскі гарадзкі.
 
Уладзімер Глод, Менск
 
Як патлумачылі ў Цэнтарвыбаркаме Беларусі, да канца працоўнага дня 26 сьнежня кандыдаты ў дэпутаты могуць прынесьці заяўкі на стварэньне сваіх ініцыятыўных групаў. На сёньняшнюю раніцу такую ініцыятыву праявілі 242 патэнцыйных кандыдаты. Пакуль зарэгістравана толькі 68 заяваў. Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік дае наступную ацэнку гэтаму працэсу:

(Лазавік: ) "Зусім мала, я гляджу, зусім мала. Віцебская вобласьць, напрыклад, 6. Гомельская ўвогуле на ўчорашні дзень не падавала дадзеных. Гэта якія раней падалі і адбыліся ўжо паседжаньні камісіяў і іх зарэгістравалі. А на рэгістрацыю даецца 5 дзён. Вось сёньня 26 – апошні дзень падачы заяваў. А яшчэ пяць дзён даецца на рэгістрацыю".

Тыя ж кандыдаты, хто вылучаюцца ад партыяў і працоўных калектываў, могуць зрабіць гэта аж да 20 студзеня ўлучна. Фактычна ўсе партыі спалучаюць тры формы вылучэньня прэтэндэнтаў. Таму і лічбы выглядаюць куды большымі, чым цяпер. Так, напрыклад, Народная грамада разьлічвае мець 300 кандыдатаў у дэпутаты, Аб'яднаная грамадзянская партыя – прыкладна 200-230, Партыя камуністаў Беларуская – паўтысячы, а лібэрал-дэмакраты яшчэ больш.

Намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер лічыць, што кандыдаты ў дэпутаты здольныя прайсьці празь сіта выбарчых камісіяў.

(Альфер: ) "Шлях вылучэньня ад арганізацыяў. Калі прайшоў нармальна сход і нармальна дакумэнты падалі, дык немагчыма не ўключыць. Што тычыцца палітычных партыяў. Увогуле тут немагчыма не ўключыць, калі толькі сябры партыяў, якія вылучаныя кандыдатамі, нармалёва аформілі дакумэнты. А што тычыцца шляхам збору подпісаў, дык 10 дзён будзе ісьці праверка. Па ейных выніках камісіі мусяць сказаць, былі парушаныя ці не заканадаўчыя акты".

Калі аптымістычныя прагнозы спадара Альфера збудуцца, дык у выбарчыя бюлетэні трапяць прыкладна дзьве тысячы прозвішчаў прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.