news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


24 Сьнежня 2002
 
ДА ВЫБАРАЎ РЫХТУЮЦЦА І Ў ВІЦЕБСКІМ КГБ
Як было паведамлена журналістам у часе прэсавае канфэрэнцыі, прымеркаванай да 85-х угодкаў КГБ, у Віцебскай управе існуе адмысловы аддзел, які мусіць назіраць за падрыхтоўкай ды правядзеньнем мясцовых выбараў. Ягоныя супрацоўнікі сьцьвярджаюць, што перадвыбарчая абстаноўка ў Віцебскім рэгіёне “ўвогуле стабільная”.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Фактарамі патэнцыйнае небясьпекі супрацоўнікі КГБ лічаць наяўнасьць тэрарыстычных груповак або “сур’ёзных сілаў, настроеных радыкальным чынам зьмяніць цяперашнюю сытуацыю”. Нічога падобнага, на думку адмыслоўцаў з КГБ, у Віцебску няма. Аднак адмыслоўцы з КГБ выказваюць поўную гатоўнасьць належным чынам адрэгаваць у выпадку ўзьнікненьня любых пагрозаў дзяржаўнай бясьпецы ў часе выбараў.

Што тычыцца магчымага прадстаўніцтва супрацоўнікаў КГБ непасрэдна ў мясцовых Саветах, то кандадатаў у дэпутаты ад гэтае ўстановы пакуль што не зарэгістравана.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.