news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


16 Сьнежня 2002
 
НІВОДНЫ ПРАДСТАЎНІК БНФ НЯ ТРАПІЎ У АКРУГОВЫЯ ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ
Гомельскі аблвыканкам і прэзыдыюм аблсавету сьцьвердзілі 60 акруговых камісіяў па выбарах у абласны савет дэпутатаў. У іх склад увайшлі прыкладна 40% вылучэнцаў палітычных партыяў. Аднак у камісіі не патрапіў ніводзін прадстаўнік БНФ.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
З 15 рэгіянальных структураў палітычных партыяў, што зарэгістраваныя ў абласным цэнтры, права на вылучэньне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі скарысталі Аб’яднаная грамадзянская партыя, БНФ, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, КПБ і Лібэральна-дэмакратычная партыя.

Апошняя вылучыла сваіх прадстаўнікоў ва ўсё 60 акруговых камісіяў. Выканкам і прэзыдыюм аблсавету пагадзіліся ўключыць у склад камісіяў толькі 28 чалавек з 60. Аб’яднаная грамадзянская партыя даслала пратакол на 40 сваіх прадстаўнікоў. У камісіі ўвайшлі 15. Не знайшлося месца ў камісіях колішняму народнаму дэпутату СССР Юрыю Варонежцаву, былым дэпутатам аблсавету і гарсавету Мікалаю Новікаву і Ўладзімеру Кацору, шэрагу іншых актывістаў АГП.

Камуністы Калякіна наагул не вылучалі сваіх сяброў у акруговыя камісіі. Лідэр рэгіянальнай арганізацыі ПКБ Уладзімер Сякерка патлумачыў гэта так:

(Сякерка: ) “Мы вырашылі не распыляць сілы, а болей кінуць людзей на ўчастковыя камісіі”.

На думку спадара Сякеркі, менавіта нізавыя камісіі больш за ўсё парушаюць выбарчае заканадаўства, фальшуюць па ўказцы вынікі.

У склад акруговых камісіяў ня ўключаны ніводзін з чатырох прадстаўнікоў БНФ. Як паведаміў чыноўнік аблвыканкаму Аляксандар Усаў, у БНФ няправільна аформлены пратакол: не згаданая колькасьць сяброў Рады, што вылучала сваіх прадстаўнікоў, ня ўказаныя адрас і тэлефон.

Старшыня абласной суполкі БНФ Віктар Раманішка сказаў на гэты конт:

(Раманішка: ) “Калі б не знайшліся гэтыя прычыны, знайшліся б іншыя. Цяпер відавочна, што ўлады ня хочуць бачыць канкрэтна Партыю БНФ ня толькі ў камісіях, але і ў дэпутатах. Я так думаю”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.