news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


12 Сьнежня 2002
 
УСХОПЧЫК УЗНАЧАЛІЎ РАБОЧУЮ ГРУПУ ПА ВЫБАРАХ У ВОЙСКУ
Намесьнік міністра абароны Беларусі Ўладзімер Усхопчык, якога ў Літве лічаць вайсковым злачынцам, прызначаны кіраўніком рабочай групы ў справе арганізацыі выбараў у войску. Вельмі нэгатыўным фактам для дэмакратызацыі Беларусі й для падрыхтоўкі да мясцовых выбараў назваў гэтае рашэньне дакладчык па Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, дэпутат літоўскага Сэйму Вацлаў Станкевіч.
 
Ганна Соусь, Менск
 
Рабочая група па арганізацыйна-тэхнічным і інфармацыйным забесьпячэньні правядзеньня выбараў у мясцовыя саветы — гэтак называецца структура пры Міністэрстве абароны, якую ўзначаліў генэрал Уладзімер Усхопчык. Афіцыйна гэтая група створаная дзеля наладжваньня дачыненьняў з Цэнтральнай выбарчай камісіяй і мясцовымі ўладамі, а таксама для дапамогі кіраўнікам вайсковых частак у падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў.

Кіраўнік рабочай групы генэрал Усхопчык узначальваў Віленскі гарнізон у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі падчас штурму тэлевежы ў Вільні загінулі людзі. Вось ужо некалькі гадоў генэеральная пракуратура Літвы дамагаецца ад Беларусі выдачы намесьніка міністра абароны Ўладзімера Ўсхопчыка.

Сябра літоўскага Сэйму Вацлаў Станкевіч, які зьяўляецца дакладчыкам па Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, назваў прызначэньне генэрала Ўсхопчыка на гэтую пасаду вельмі нэгатыўным фактам.

(Станкевіч: ) “Беларусь мае магчымасьць праз гэтыя мясцовыя выбары паказаць усяму сьвету, што ўсё ж ідзе дэмакратычным шляхам. Але, калі будуць на такіх пасадах, як кіраўнік гэтай групы, такія асобы, як генэрал Усхопчык, з гэтага нічога добрага ня будзе. Пачатак ня вельмі добры. Супольнасьць Эўропы прыме гэтае вельмі нэгатыўна. Пра Ўсхопчыка ведаюць ня толькі ў Літве, ведаюць ужо й у Эўропе. Таму паўтаруся, гэта вельмі нэгатыўны факт для дэмакратызацыі Беларусі й для падрыхтоўкі да будучых выбараў”.

Дзеля чаго ствараецца гэткая рабочая група арганізацыі выбараў у войску? Былы міністар абароны Павал Казлоўскі мяркуе, што ўлады імкнуцца такім чынам сфальсыфікаваць мясцовыя выбары.

(Казлоўскі: ) “У свой час, калі я быў міністрам абароны, было так. Гэтым пытаньнем займалася ўправа выхаваўчай працы ў Міністэрстве абароны. Там ёсьць афіцэры, якія займаюцца выхаваўчай працай у войску, і яны мелі гэтую задачу — тлумачыць людзям пра выбары й гэтак далей. У той час не было ніякай канкрэтнай ўстаноўкі, колькі кінуць бюлетэняў, тады не было фальсыфікацыяў. А сёньня прызначаюцца вялікія чыноўнікі, адказныя за гэтыя пытаньні.

Я, канечне, ня ведаю, які інструктаж атрымаў Усхопчык. Я зь ім не размаўляў, але добра разумею тое, што ягоная задача — правесьці тых людзей, якія патрэбныя ўладзе. Тым больш на закрытых участках, якія знаходзяцца ў вайсковых гарадках. Таму й чыноўнік такога высокага рангу прызначаецца й узначальвае групу па выбарах”.

Гэткія ж выбарчыя групы створаныя цяпер і ў іншых міністэрствах і ўстановах Беларусі.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.