news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


9 Сьнежня 2002
 
У ВІЦЕБСКУ СТВОРАНЫ “КАМІТЭТ ГРАМАДЗКІХ ДЗЕЯНЬНЯЎ”
Напярэдадні будучых мясцовых выбараў дэмакратычная сілы Віцебшчыны падзяліліся. Пры канцы кастрычніка прадстаўнікі розных недзяржаўных арганізацыяў ды партыяў стварылі грамадзкае аб’яднаньне “Шырокая грамадзянская кааліцыя “Новая Віцебшчына—XXI стагодзьдзе”, а сёньня абвясьціла пра сваё існаваньне новае няўрадавае ўтварэньне – “Камітэт грамадзкіх дзеяньняў”.
 
Браніслава Станкевіч, Віцебск
 
Гэтая грамадзкая супольнасьць створаная паводле ініцыятывы мясцовых арганізацыяў АГП, АСДП, БСДГ ды руху “Зубр”. Да іх далучыліся колькі грамадзкіх арганізацыяў зь Віцебску, Полацку, Наваполацку ды Воршы, а таксама шэраг прыватных асобаў, якія хацелі б паспрыяць дэмакратызацыі жыцьця на Віцебшчыне шляхам удзелу ў мясцовых выбарах.

“Камітэт грамадзкіх дзеяньняў” і кааліцыя “Новая Віцебшчына – ХХІ стагодзьдзе” плянуюць працаваць падчас будучых выбараў паралельна: абодва ўтварэньні мяркуюць падтрымліваць розных кандыдатаў, якія, мажліва, будуць балятавацца ў адной і той самай выбарчай акрузе. Але, як заявіла старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская, “гэта зроблена не дзеля шкоды адно аднаму, а з мэтаю пашырэньня ўплыву дэмакратычных ідэяў на сьвядомасьць выбаршчыкаў”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.