news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


9 Сьнежня 2002
 
КРЫЧАЎСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БСДП І БНФ АДМОВІЛІСЯ АД УДЗЕЛУ Ў МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ
Крычаўскія арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і Беларускага Народнага Фронту адмовіліся ад удзелу ў выбарах у мясцовыя саветы, пасьля таго як улады не ўлучылі іхных прадстаўнікоў ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.
 
Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў
 
Напярэдадні фармаваньня выбарчых камісій актывісты абедзьвюх партый і прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі дамовіліся пра вылучэньне адзінага кандытата ад апазыцыі ў кожнай выбарчай акрузе гораду. Аднак цяпер сацыял-дэмакраты і фронтаўцы адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах з прычыны таго, што раённую выбарчую камісію сфармавалі ў асноўным з чыноўнікаў. Крычаўскі райвыканкам не дапусьціў у камісію ніводнага прадстаўніка ад дэмакратычнай апазыцыі. Сытуацыю камэнтуе старшыня Крычаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Лявон Сьвецік:

(Свецік: ) “Гэта першы сыгнал пра тое , што выбары будуць кантралявацца ўладамі, і можна спрагназаваць вынікі гэтых выбараў”.

Паводле сацыял-дэмакратаў, улады сфальсыфікуюць вынікі выбараў і зробяць усё магчымае, каб у мясцовыя саветы не прайшоў ніводзін апазыцыянэр. Таму крычаўскія сацыял-дэмакраты афіцыйна заявілі пра тое, што яны ня будуць марнаваць час і ўдзельнічаць у гэтых несправядлівых выбарах. У той жа час лідэры крычаўскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту не выключаюць магчымасьці, што адзін зь іх стане кандыдатам у дэпутаты без удзелу партыі, шляхам збору подпісаў. Але ж старшыня Крычаўскай філіі Беларускага Народнага Фронту Ўладзімер Кудраўцаў лічыць, што ў дэмакратаў зусім мала шанцаў на перамогу:

(Кудраўцаў: ) “Амаль няма – настолькі мала шанцаў . Таму што людзей нашых у камісіях няма. Выходзіць, што і падтрымкі няма ад каго чакаць”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.