news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


5 Сьнежня 2002
 
У СКЛАД МАГІЛЁЎСКІХ АБЛАСНОЙ І ГАРАДЗКОЙ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ УВАЙШЛІ ПРАДСТАЎНІКІ ТОЛЬКІ ДЗВЮХ ПАРТЫЯЎ — ЛДПБ І ПКБ
Сёньня быў вызначаны склад Магілёўскіх абласной і гарадзкой выбарчых камісіяў. Спаміж чальцоў абодвух камісіяў — толькі два прадстаўнікі палітычных партыяў: Лібэрал-дэмакратычнай і Партыі камуністаў Беларускай.
 
Марыя Ўсьціновіч, Магілёў
 
У склад абласной выбарчай камісіі ўвайшоў вылучэнец адной партыі — Лібэральна-дэмакратычнай, мэханік адной з будаўнічых арганізацыяў Магілёва. З усіх грамадзкіх арганізацыяў толькі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі будзе прадстаўлены ў выбарчай камісіі асобай першага сакратара Шклоўскага райкаму.

Астатнія 11 чальцоў камісіі — беспартыйныя і зьяўляюцца начальнікамі, дырэктарамі й загадчыкамі ў розных сфэрах сельскіх раёнаў вобласьці. У склад камісіі ў якасьці вылучэнцаў аблвыканкаму, аблсавету і працоўнага калектыву ўвайшлі чыноўнікі, якія кіравалі камісіяй у мінулую выбарчую кампанію.

У Магілёўскую гарадзкую выбарчую камісію трапілі прадстаўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай і вылучэнец адной грамадзкай арганізацыі — Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Першы сакратар Магілёўскай абласной арганізацыі ПКБ Уладзімер Падалян лічыць сёньняшнія вынікі ўтварэньня выбарчых камісіяў звыйчайнымі, якія былі загадзя прагназаваныя.

Сябра рады Магілёўскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валеры Сівуха распавёў, што ягоная партыя вылучала ў гарадзкую выбарчую камісію дасьведчанага чалавека, які добра знаёмы з выбарчым заканадаўствам, аднак яму не знайшлося месца ў выбарчай камісіі.

Валеры Сівуха адзначыў, што адсутнасьць шырокага прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў не дадае даверу да тых, хто праводзіць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.