news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


3 Лістапада 2003
 
НА ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ АДБЫЎСЯ МЭМАРЫЯЛЬНЫ МІТЫНГ, У ЯКІМ УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ БОЛЬШ ЗА 1000 ЧАЛАВЕК
(эфір 2 лістапада)

Людзі прайшлі каля 10 кілямэтраў пешшу жалобным шэсьцем да ўрочышча, трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі й крыжы.
 
Ганна Соусь, Менск
 
Калёна дэманстрантаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на хвіліну спынілася ля Ўсходніх могілак, каб згадаць падзеі пятнаццацігадовай даўніны. Перад дэманстрантамі выступіў былы вязень ГУЛАГу Пятро Шашкель:

(Шашкель: ) “Роўна 15 гадоў таму з гэтага месца пачыналіся першыя масавыя Дзяды — наш шлях на Курапаты. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне. Сёньня мы побач з вэтэранамі бачым моладзь. і пакуль будзе жыць памяць пра нашых дзядоў, будзе жыць Беларусь! Жыве Беларусь!!

Далей жалобнае шэсьце рухалася на Курапаты. З вокнаў дамоў на вуліцы Каліноўскага дэманстрантаў віталі бел-чырвона-белымі сьцягамі. Людзі прайшлі амаль дзесяць кілямэтраў, прыйшоўшы ў Курапаты, яны адразу пачулі жалобную музыку. Удзельнікам шэсьця давялося абыходзіць пляцоўку ля крыжа “Пакутнікам Беларусі”, бо яна была ўся разрытая будаўнічай тэхнікай. І таму мітынг адбыўся на курапацкім пагорку, які называюць курапацкай Галготай. Мэмарыяльны мітынг распачаў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі:

(Беленькі: ) “На гэтым сьвятым для кожнага беларуса месцы, дзе знаходзяцца бязьвінна пакараныя сьмерцю нашыя папярэднікі, дзясяткі тысяч зьнішчаных расейскім бальшавіцкім рэжымам беларусаў. І мы, як нацыя будзем жыць да тае пары, пакуль мы будзем прыходзіць на такія месцы ў гэтыя памятныя даты”.

Ліст Зянона Пазьняка да ўдзельнікаў шэсьця й мітынгу зачытаў сакратар управы КХП БНФ Алесь Чахольскі:

(Чахольскі: ) “Трэба шанаваць Дзядоў. Кожная забітая душа мусіць мець свой крыж над супольнай магілай., свой знак нашай памяці. І крыжы гэтыя рукатворныя трэба прынесьці на руках, бо гэта ахвяра. Толькі тады будзе вырастаць вечна народны мэмарыял і вечна існаваць у гісторыі Беларусі. Мы таксама павінны памятаць, што з Курапатаў пачаўся Беларускі Народны Фронт і новае беларускае адраджэньне. Мы павінны несьці па ўсёй Беларусі зьвесткі пра Курапаты, пра існаваньне народнага мэмарыялу, пра яго значэньне для лёсу краіны”.

Сярод выступоўцаў на сёньняшнім мітынгу быў і старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) “Дзяды ў нашым народным календары — ня проста адзін з памятных дзён. Гэта апорны дзень, гэта дзень задумы. Хрост беларусаў, як адроджанага народу адбыўся тут, таму што тут памяць грукае ў нашыя сэрцы. Памяць пра тых, хто бязьвінна клаўся ў гэтыя велізарныя рвы-магілы. І абавязак наш перад імі кіруе намі, калі мы цяпер змагаемся за тое, каб ніякія вар’яцкія чужацкія сцэнары не ажыцьцяўляліся на нашай зямлі”.

Многія выступоўцы казалі пра тое, якую небясьпеку для беларускай незалежнасьці, беларускага сувэрэнітэту нясе стварэньне гэтак званай саюзай дзяржавы. Гаворыць намесьнік старшыні КХП БНФ Сяргей Папкоў:

(Папкоў: ) “Сёньня, кажуць, не забіваюць. Але паглядзіце — сёньня ва ўладзе тыя ж нашчадкі НКВД, якія тут забівалі. А хіба не забіваюць сёньня? А Чарнобыль, дзе людзей прымушаюць жыць? Гэта сёньня мы чуем, ад сёньняшніх нашчадкаў НКВД, што беларусы будуць гінуць за расейскія інтарэсы. Гэта сёньня пад Ганцавічамі аднавілі працу мацнейшай радыёлякацыйнай станцыі, якая апраменьвае”.

Па завяршэньні мэмарыяльнага мітынгу ва ўрочышчы былі ўсталяваныя крыжы, якія людзі на сваіх плячах прынесьлі ва ўрочышча 10-кілямэтровым шэсьцем на Курапаты.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.