|
|
14 Сьнежня 2001
|
"ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ" ГАЛАСУЕ СУПРАЦЬ ВЫДАТКАВАНЬНЯ ГРОШАЙ НА ПОМНІК АХВЯРАМ СТАЛІНІЗМУ Ў КУРАПАТАХ |
Дэпутаты "палаты прадстаўнікоў" прагаласавалі супраць уключэньня ў расходную частку бюджэту краіны на 2002 год будаўніцтва мэмарыялу ахвярам сталінскага рэжыму ў Курапатах.
|
|
|
Уладзімер Глод, Менск |
|
З 81 дэпутата, што прысутнічалі на сёньняшнім паседжаньні, толькі 15 выказаліся "за". Астатнія галасавалі супраць, альбо ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.
Старшыня Камісіі ў справах бюджэту, фінансаў і падатковай палітыкі Сяргей Кісялёў паведаміў, што камісія не падтрымлівае прапанову дэпутата Ўладзімера Навасяда, паколькі праект помніка ў Курапатах ня значыцца ў адмысловым сьпісе пажаданых аб'ектаў манумэнтальнай скульптуры.
А сьпікер Вадзім Папоў дадаў, што ўвогуле будаваць помнік у Курапатах, можа, і трэба, але "не за бюджэтныя грошыкі". |
|
|
|
|
|
|