news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



10 Сьнежня 2001
 
АПОШНІЯ ЗЬВЕСТКІ З КУРАПАТАЎ
У Курапатах працягваюцца земляныя работы. Валанцёры падаравалі будаўнікам кнігу Зянона Пазьняка пра Курапаты.
 
Ганна Соусь, Менск
 
Сёньня ў Курапатах аднавіліся земляные работы, якія былі спыненыя ў выходныя з-за моцнага марозу. Спачатку геадэзісты рабілі замеры на дарозе. Гаворыць Зьміцер Кірылаў з Магілеўскага дарожна-будаўнічага трэсту.

(Кірылаў: ) "Сёньня мы зрабілі разьбіўку зямельнага ўчастку. Зараз прыедзе прадстаўнік тэхнагляду й будзе прымаць у нас працу. Пасьля гэтага мы будзем насыпаць слой пяску таўшчынёй 45 сантымэтраў".

За будаўнічымі працамі ўвесь час назіраюць валанцёры. Мінулай ноччу ў лягеры было 10 чалавек, удзень крыху менш – адны пайшлі на вучобу, другія – на працу. Апошнім часам у валанцёраў склаліся прыязныя дачыненьні з будаўнікамі. Прыкладам, на кабіне аднаго бульдозэра я заўважыла эмблему Беларускай Партыі Свабоды. Распавядае Алесь Гетман.

(Гетман: ) "Мы паведамляем, што ёсьць на самой справе Курапаты. Да будаўнікоў не даведзена, што тут ёсьць пахаваньні. Ім кажуць. што тут наагул нейкі пакдкоп апазыцыі. Мы зараз падыходзім да іх, даводзім, што такое Курапаты. Падаравалі ім кнігу пра Курапаты Зянона Пазьняка".

Сёньня я засьпела ў лягеры валанцёраў спадара Уладзімера з-пад Ракава. Ён штодзень слухае радыё “Свабода” й пільна сочыць за падзеямі ў Курапатах, але трапіў сюды ўпершыню. Спадар Уладзімер пачаставаў абаронцаў Курапатаў мёдам з уласнай пасекі.

(Уладзімер: ) "Вырашыў прыехаць, пазнаёміцца з гэтымі мужнымі людзьмі, барацьбітамі за лёс Беларусі й выказаць ім сваю падзяку. Гэты мёд з майго падвор'я, я займаюся пчалярствам. Я – пэнсіянэр. Жыў бы ў Менску, калі б не было гаспадаркі, я, канешне, быў бы тут, і быў бы да апошняга моманту".

А вось пэнсіянэрка спадарыня Алена ходзіць у Курапаты цяпер амаль штодня. Сёньня яна прынесла валанцёрам некалькі кіляграмаў кілбасы, яблыкі ды хлеб.

(Алена: ) "Я кожны дзень слухаю радыё “Свабода”, і плачу кожны дзень... Мне шкада гэтых дзетак. Нам старым, ужо засталося нямнога жыць, а вось гэтыя дзеткі... Я проста хварэю за іх будучыню. Як не прыйсьці сюды, вось што магла, тое й прынесла. Яшчэ сваю футру цёплую хачу аддаць гэтай дзяўчынцы."

На сёньня ж прызначанае й чарговае паседжаньне аргкамітэту грамадзскай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты". У часе, калі рыхтаваўся гэты рэпартаж, яно толькі пачыналася. Паводле прэсавага сакратара грамадзскай ініцыятывы Сяргея Сахарава, сёньня будзе ўтвораны выканаўчы камітэт, які зоймецца мэмарыялізацыяй Курапатаў. У яго войдуць сябры камісіяў, адказныя за грамадзскае назіраньне, юрыдычнае забесьпячэньне, працу з дзяржструктурамі, прэсай і міжнароднымі арганізацыямі. Да таго ж, як адзначыў Сяргей Сахараў, прэсавы сакратар грамадзскай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты", будуць абмяркоўвацца й некаторыя спрэчныя пытаньні.

(Сахараў: ) "У першую чаргу пра тое, якім чынам усё ж мусяць будавацца ўзаемаадносіны прадстаўнікоў ініцыятывы з прадстаўнікамі арганізацыяў, якія непасрэдна знаходзяцца ў Курапатах – сябрамі Беларускай Партыі Свабоды й "Маладога Фронту". Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў былі запрошаныя сёньня, і варта нагадаць, што прадстаўнікі БПС зьяўляюцца таксама сябрамі некалькім падкамісіяў – па мэмарыялізацыі й па грамадзскім назіраньні".


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.