news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



5 Сьнежня 2001
 
СЬЛЕДЧЫЯ ДАПЫТВАЮЦЬ СЬВЕДАК У СПРАВЕ ВАНДАЛАЎ, ЯКІЯ ЗЬНІШЧЫЛІ МЭМАРЫЯЛЬНЫ ЗНАК У КУРАПАТАХ
Сьледчыя аддзелу міліцыі Менскага раёну распачалі допыты сьведкаў у справе зьнішчэньня ў Курапатах мэмарыяльнага знака, які ўсталяваў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у 1994 годзе і які разбурылі невядомыя вандалы тры месяцы таму.
 
Альгерд Невяроўскі, Менск
 
Міліцыянты сёньня прыехалі ва ўправу БНФ і дапыталі некалькіх сяброў гэтай арганізацыі, у тым ліку й лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца. Сьледчых цікавіла, хто мог учыніць гэтую барбарскую акцыю.

А ў гарадзкую міліцыю Менску сёньня выклікалі актывіста Маладога Фронту Сяргея Лісічонка, які пацярпеў ад дзеяньняў міліцыянтаў у Курапатах 8 лістапада (яму разьбілі галаву). Спадар Лісічонак падаў адпаведную скаргу ў пракуратуру, і сёньня міліцыянты ўгаворвалі яго забраць заяву.

Павал Севярынец назваў гэтыя дзеяньні міліцыі каньюнктурнымі. На ягоную думку, улады жадаюць зрабіць рэвэранс у бок Амэрыкі і адначасова супакоіць грамадзкую думку пасьля нападу сілавых структураў на лягер абаронцаў Курапатаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.