news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


15 Сьнежня 2003
 
АД НОВАГА ГОДУ Ў БЕЛАРУСІ Ў 1,5 РАЗУ ВЫРАСТУЦЬ КОШТЫ НА ДРАЎНІНУ
Ад новага году будуць ураўнаваныя кошты на гэтак званую “дзелавую” драўніну, прызначаную на экспарт, і на тую, якая застаецца дзеля ўнутранага выкарыстаньня. На практыцы гэта азначае, што ў паўтара разу будуць падвышаныя кошты ня толькі на гатовыя вырабы беларускай вытворчасьці (уключна і мэблю), але і на звычайныя дровы. Вясковыя пэнсіянэры ўжо кажуць, што ўся іхная пэнсія паступова ператвараецца ў дым.
 
Ігар Карней, Менск
 
Галоўны эканаміст аддзелу паліва Менскага аблвыканкаму Вольга Міхайлава пацьвярджае, што падвышэньне коштаў на дровы плянавалася яшчэ раней. Як адрэагуюць цэны на новую ўрадавую ініцыятыву, пакуль дакладна не падлічана.

(Міхайлава: ) “У квітку на права пілаваньня лесу асобна ідзе “дзелавая” драўніна і асобна — дровы. Але “дзелавой” драўніны вельмі мала. Тым ня меней, дровы будуць даражэць, бо мы зьбіраемся падвышаць кошты. У нас кошт будзе расьці фіксавана: на тысячу рублёў падаражэе складамэтар расьпілаваных дроваў — ад 3,5 тысяч рублёў да 4,5 тысяч. Цяпер норма на адно домаўладаньне — 7 складзкіх мэтраў. Але маецца на ўвазе, што ёсьць домаўладаньне ў наяўнасьці, г.зн. чалавек прапісаны, мае паліўную кніжку… Бяз гэтых дакумэнтаў дровы будуць прадавацца паводле свабоднага кошту”.

Тым часам, вясковыя пэнсіянэры ўжо прызвычаіліся дакладна падлічваць выдаткі і на ацяпленьне хаты, і на абагрэў дапаможных памяшканьняў. Вясковая гаспадарка патрабуе нямала цяпла. Спадарыня Людміла, якая жыве адна, кажа, што выдаткі на ацяпленьне ў ейным буджэце найбольшыя. У выпадку, калі кошты на дровы (якія пакуль што крыху меншыя, чым на торф) будуць расьці і надалей, давядзецца яшчэ болей ашчаджаць пэнсію, каб узімку не замерзнуць.

(Людміла: ) “Трэба ўсе печы прапаліць, сьвіньням бульбы зварыць. І калі торфу няма, то трэба шмат дроваў. Для зімы — каля 20 складамэтраў, а гэта звыш 400 тысяч рублёў. Цэлы год трэба пэнсію адкладаць, каб потым яе пусьціць “на дым”, больш ні на што не застаецца. Ходзяць чуткі, што кошт дроваў павялічыцца, а значыць, пэнсіі ніякай ня хопіць, каб абагрэць дом. Так што давядзецца жыць і ў голадзе, і ў холадзе. Зрэшты, можна замовіць дровы наўпрост у лясьніцтве, але ж трэба кагосьці наняць гэтыя калодачкі пасекчы — калодкамі ж паліць ня будзеш. А гэта таксама выдаткі. Так што, ня так усё проста — і хату абагрэць, і гаспадарку ўправіць”.

Зрэшты, меркаванае падвышэньне коштаў на дровы зачэпіць ня толькі ўласьнікаў дамоў. На ацяпленьне дровамі перайшлі і многія ведамасныя кацельні, асабліва калгасныя, якім купляць вугаль занадта дорага. Але, каб добра абагрэць стандартную школу, трэба штодня спальваць найменей машыну дроваў. На практыцы ж, калі бюджэтныя вясковыя ўстановы вымушаныя ашчадна ставіцца да розных выдаткаў, машыну дроваў разьмяркоўваюць на цэлы тыдзень. Таму і халодна ў школах, шпіталях, установах культуры.

Год таму, калі ў беларускага кіраўніцтва ўзьнік газавы канфлікт з “Газпромам” у пытаньнях пастаўкі ў Беларусь газу, міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Мількота заявіў: маўляў, ня трэба страшыць людзей газавай блякадай — у нас поўна дроваў. Насамрэч, хай сабе і ўласная, але такая паліўная сыравіна як дровы, таксама зусім ня танная.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.