news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


30 Сьнежня 2002
 
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ СУСТРАКАЛІСЯ З ПРЭМ’ЕРАМ
Прынцыповыя разыходжаньні паміж уладамі й дробнымі прадпрымальнікамі ў пытаньні ўмоваў працы дробнага бізнэсу застаюцца нявырашанымі. Такі вынік сёньняшняй сустрэчы ў Доме Ўраду лідэраў шэрагу прадпрымальніцкіх структураў з прэм’ерам Генадзем Навіцкім.

 
Міхал Стэльмак, Менск
 
Паводле словаў лідэраў прадпрымальнікаў, на сёньняшніх перамовах былі закранутыя ўсе спрэчныя пытаньні, якія спрычыніліся да сёлетняга канфлікту ўладаў і бізнэсоўцаў. У прыватнасьці, прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа так падсумаваў нашаму радыё вынікі сустрэчы:

(Патупа: ) “Гэта цікавая сустрэча. Падаецца, што сытуацыя бачыцца кіраўніцтву дастаткова дрэннай, калі мае месца пошук шляхоў супраўцоўніцтва ў гэтым кірунку. Сёньня дасягнута гэтак званая “джэнтльмэнская” дамова. Таму я бачу, што сытуацыя на бліжэйшыя дні будзе “закансэрваваная”. Я бачу, што гэта меркаваньне і міжведамаснай Рады і пазыцыя прэм’ера. І гэта добра, бо што мы можам зрабіць болей?!” — азначыў спадар Патупа.

Паводле яго, улады зьбіраюцца зьмякчыць некаторыя свае ранейшыя патрабаваньні. Аднак канчаткова гэта будзе вызначана ўжо пасьля Новага году. Таму 2003 год бакі пачнуць на ранейшых пазыцыях.

Дарэчы, у сёньняшніх перамовах з урадам удзельнічалі далёка ня ўсе прадпрымальніцкія структуры. Не было на сустрэчы лідэраў аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” і Беларускага страйкавага камітэту. Вось як патлумачыў гэта нашаму Радыё адзін зь лідэраў “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка:

(Шумчанка: ) “На гэтую сустрэчу не былі запрошаны асобы, што ў верасьні-кастрычніку бралі актыўны ўдзел у акцыях пратэсту. Гэта сьведчыць пра тое, што ўрад баіцца агалошваньня сапраўдных праблемаў прадпрымальніцтва. На гэтай сустрэчы не было прадстаўнікоў кірмашоў. Гэта сьведчыць, што ўрад і дзяржава ў цэлым ня маюць намеру і ня хочуць вырашаць праблемы дробнага бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь”,— заявіў Анатоль Шумчанка, прадстаўнік аб’яднаньня “Пэрспэктыва”.

А вось якое меркаваньне на гэты конт выказаў лідэр страйкаму Валеры Леванеўскі: “Ня трэба ніякіх сустрэчаў і перамоваў, бо ўсё можна было б рашыць адным дэкрэтам ці законам, дзе былі б прапісаныя кірункі дзейнасьці індывідуальнага прадпрымальніцтва. Напрыклад, дастаткова было б скапіяваць расейскі закон. З другога боку, што б у нас сёньня ні было прынята, заўтра гэтак жа лёгка можа быць скасавана. Таму ў 2003 годзе мы не зьбіраемся адмаўляцца ад акцыяў пратэсту. І найперш, будзем працягваць страйкі. Бо, як паказвае час, страйкі — гэта самае эфэктыўная зброя, асабліва палітычныя страйкі”, — зазначыў Валеры Леванеўскі, старшыня страйкавага камітэту.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.