news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


12 Сьнежня 2002
 
ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР БЕЛАРУСІ НЯ БАЧЫЦЬ АЛЬТЭРНАТЫВЫ РАСЕЙСКІМ ЭНЭРГАНОСЬБІТАМ
Нягледзячы на складанасьці ў забесьпячэньні расейскімі энэрганосьбітамі, Беларусь у наступныя гады наўрад ці здолее падвысіць уласную здабычу нафты да 2 мільёнаў тонаў. Разьлікі паказваюць, што страты складуць да 400 мільёнаў даляраў. У гэтым сёньня ў Гомелі пераконвалі прэм’ер-міністра Г.Навіцкага спэцыялісты аб’яднаньня “Беларуснафта”.
 
Казімір Яноўскі, Гомель
 
Задачу падвысіць ўзровень нафтаздабычы на 150 тысяч тонаў і давесьці яе да 2 мільёнаў паставіў перад нафтавікамі кіраўнік дзяржавы. Аднак гэта аказалася зусім няпроста. Нафтаздабыча патрабуе вялікіх укладаньняў, і вынік можа быць адмоўны. Распавядае прэм’ер Генадзь Навіцкі:

(Навіцкі: ) “Атрымліваецца так. Калі цягам пяці гадоў укласьці капітальных укладаньняў у нафтаздабычу на 850 мільёнаў даляраў і падвысіць за кошт гэтага здабычу нафты з 1 мільёну 850 тысяч тонаў да 2 мільёнаў, усяго на 150 тысяч тонаў за год болей, то ў выніку страты, якія мы пацерпім за пяць гадоў, паводле зьвестак “Беларуснафты”, складуць прыкладна 400 мільёнаў даляраў. Такая вось парадаксальная рэч”.

Паводле словаў прэм’ер-міністра, калі разьлікі пацьвердзяць іншыя службы, то давядзецца шукаць нейкіх новых падыходаў забесьпячэньня краіны нафтаю. Аднак урад пакуль не распрацоўвае альтэрнатыўных расейскаму варыянтаў прыцягненьня ў краіну энэрганосьбітаў — нафты і газу.

(Навіцкі: ) “Ну як вы сабе можаце ўявіць, што зь Сярэдняй Азіі газ можна атрымаць па трубе ў Рэспубліку Беларусь, абмінуўшы Расею? Як гэта зрабіць, раскажыце! Калі б падказалі, было б добра”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.