news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


12 Сьнежня 2002
 
САМАЛЁТ “БЕЛАРУСЬ” УЖО НЕ ЎЗЬЛЯЦІЦЬ
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за спыненьне дзяржаўнай праграмы стварэньня беларуска-расейскага самалёта агульнага прызначэньня “Беларусь”. Падставай для нечаканага рашэньня “інтэгратараў” стала адсутнасьць грошай і зьнікненьне матывацыі для вытворчасьці такога тыпу самалётаў.
 
Уладзімер Глод, Менск
 
Дзяржаўная праграма стварэньня самалёта “Беларусь” была прынятая яшчэ ў 1994 годзе. А першы паветраны карабель павінен быў узьляцець у 2000 годзе. Выдаткі толькі на ягоную распрацоўку, сэртыфікацыю і падрыхтоўку да вытворчасьці, паводле праграмы, складалі 54,68 мільёна даляраў.

Аднак цяпер высьвятляецца, што паўнавартасная экспэртыза праекту ў Беларусі не праводзілася. Міністэрства абароны краіны абмежавалася толькі разглядам праектнай дакумэнтацыі. Да таго ж, у 1995 і 1996 гадах праграму без узгадненьня зь беларускім бокам расейцы “адрэдагавалі”: зьмянілі назву, статус, склад удзельнікаў і выканаўцаў, а таксама тэрмін выкананьня.

І толькі сёлета “зацікаўленыя дзяржаўныя органы кіраваньня Беларусі” нарэшце правялі комплексны аналіз праграмы. У прыватнасьці, Міністэрства эканомікі адзначае, што “цяпер адсутнічаюць дастатковыя ўмовы для рэалізацыі праекту. Апошнія гады Міністэрства фінансаў грошай на праект не выдзяляе”.

Да таго ж, паводле дакладной запіскі старшыні Дзяржаўнага камітэту ў справах авіяцыі Беларусі Фёдара Іванова, актуальнасьць праграмы губляецца: “З прычыны фінансавых цяжкасьцяў зьніжаецца попыт на ўжываньне авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі”. Таму Дзяржкамітэт прапанаваў спыніць дзеяньне праграмы, а дэпутаты Палаты пагадзіліся з гэтымі аргумэнтамі.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.