news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


7 Сьнежня 2002
 
БЕЛАРУСЬ З ПРОДАЖАМ СВАЁЙ ДОЛІ СТРАЦІЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ ЎПЛЫЎ НА “СЛАЎНАФТУ”
Усяго 207 мільёнаў даляраў атрымае Беларусь пасьля продажу сваёй долі акцыяў у сумеснай беларуска-расейскай кампаніі “Слаўнафта”. Між тым, нагадаем, тыдзень таму Аляксандар Лукашэнка, выступаючы перад выкладчыкамі й студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, абвесьціў пра забарону прадаваць “Слаўнафту” затанна.
 
Міхал Стэльмак, Менск
 
Абвешчаны ўчора продаж беларускай долі “Слаўнафты” за 207 мільёнаў даляраў у айчынных аналітыкаў выклікаў шчырае зьдзіўленьне. Вось што зазначыў на гэты конт прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа:

(Патупа: ) “Я думаю, што кошт кампаніі “Слаўнафта” большы за 210 мільёнаў даляраў. Калі пакет акцыяў складае каля 11%, то, як я думаю, кошт мусіць быць каля 300 мільёнаў даляраў”.

Пра рэальны кошт беларускага пакету акцыяў “Слаўнафты” на 300 мільёнаў даляраў сьведчаць і меркаваньні іншых экспэртаў. У тым ліку расейскіх. Зрэшты, і сам Аляксандар Лукашэнка яшчэ 29 лістапада лічыў угоду на 207 мільёнаў нявыгаднай. Паводле ягоных словаў, у свой час за акцыі “Слаўнафты” аддалі траціну Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Няма сумневу, што Лукашэнка зьмяніў сваю думку з прычыны цяперашніх абставінаў, найперш у сувязі зь цяжкім фінансавым становішчам краіны.

Між тым, апроч страты эканамічнай выгады, як лічыць Аляксандар Патупа, Беларусь пасьля продажу сваёй долі “Слаўнафты будзе мець і палітычныя выдаткі:

(Патупа: ) “У “Слаўнафце” мы мелі ня толькі акцыі, але й адміністратыўны рэсурс. Беларусь мела большы ўплыў, чымсьці гэтыя акцыі. Яна абараняла кіраўнікоў “Слаўнафты” ад ціску. Гэта быў палітычны дадатак”.

(Карэспандэнт: ) “Ці азначае гэтая ўгода заканчэньне палітчных скандалаў вакол “Слаўнафты”?”

(Патупа: ) “Гэта будзе толькі расейскі фармат. Гэта, можа, будуць толькі расейскія скандалы. У нас магчымыя скандалы толькі вакол канкрэтнага кантракту. Беларусь будзе са “Слаўнафтай” мець толькі кантрактныя дачыненьні. І палітычны ўплыў на гэтыя кантракты будзе блізкі да нуля. Вось і ўсё”, — мяркуе Аляксандар Патупа, прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.