news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


4 Сьнежня 2002
 
УРАД СПРАБУЕ ЗЬМЕНШЫЦЬ ДАЎГІ, ЗЬНІЗІЎШЫ ВЯСКОЎЦАМ ЗАРОБКІ
Аляксандар Лукашэнка некалькі тыдняў таму запатрабаваў ад ураду да канца году разьлічыцца з даўгамі па заробках — асабліва ў калгасах і саўгасах, многія зь якіх не плацілі людзям з часу жніва. Урад, ня маючы на гэта грошай, прапануе зьменшыць даўгі, скараціўшы вяскоўцам заробкі. У прыватнасьці, ён патрабуе спыніць выплаты матэрыяльнай дапамогі, скарыстоўваць адпачынак узімку без захаваньня заробку, зьнізіць памер надбавак за працоўны стаж, сумяшчальніцтва, кляснасьць ды іншае.
 
Уладзімер Глод, Менск
 
Адпаведны дакумэнт, адрасаваны абласным выканкамам, падпісаў прэм’ер-міністар Генадзь Навіцкі. На 1 сьнежня афіцыйна амаль палова калгасаў і саўгасаў не разьлічылася цалкам са сваімі работнікамі — запазычанасьць склала 46 мільярдаў рублёў. Але, на думку былога кіраўніка рэспубліканскага прафсаюзу аграпрамысловага комплексу Аляксандра Ярашука, сытуацыя значна горшая.

(Ярашук: ) “Калі гэтую праблему зрабілі ня столькі эканамічнай, колькі палітычнай, дык старшыні калгасаў, якія вымушаныя адказваць за стан выплаты заробкаў, наўмысна не паказваюць рэальную запазычанасьць. Яны гасяць 5–10% ад запазычанасьці й лічаць, што яна быццам бы пагашаная. На самой справе сёньня можна адказна сказаць, што своечасова выплачвае заробкі нейкая нязначная частка калгасаў і саўгасаў. Абсалютная большасьць іх у той ці іншай ступені мае пастаянную запазычанасьць”.

Пастанова, падпісаная прэм’ерам, цяпер дазваляе скарыстоўваць на заробак 25% грошай за прададзеную прадукцыю. Ці дастаткова гэтага для разьліку?

(Ярашук : ) “Сёньня стан справаў такі, што значная частка гаспадарак мае такую малую выручку, якая нават не пакрывае ўсю суму заробкаў. Калі ўвядуць такое рэглямэнтаваньне, дык даярцы ці мэханізатару будуць налічваць заробак 10–20 тысяч рублёў”.

Захады, прапанаваныя для скарачэньня запазычанасьці заробкаў вяскоўцаў, выклікалі ў майго суразмоўцы зьдзіўленьне. Напрыклад, прапануецца перавесьці на скарочаны дзень кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з адпаведным зьмяншэньнем заробку. Атрымліваецца, што старшыня калгасу толькі паўдня павінен кіраваць гаспадаркай, а потым паўдня калгас будзе ўвогуле без старшыні. Разьлік зь вяскоўцамі праз канкрэтныя крамы спажывецкай каапэрацыі прывязвае іх да гэтых пунктаў, хаця ў іншым месцы можна набыць неабходныя тавары і таньней, і лепшай якасьці.

Я спытаўся ў Аляксандра Ярашука, як, на ягоную думку, могуць адрэагаваць на гэта вяскоўцы, заробкі якіх і без таго былі мізэрныя.

(Ярашук: ) “Калі ўсё адбываецца адразу, дык чалавек у момант абурэньня можа зрабіць усё, што хочаш. Але калі гэта адбываецца паступова, а ў нас якраз усё і адбывалася паступова (крок за крокам вымывалі сродкі з калгасаў, існуе дыспарытэт цэнаў, адсутнасьць рэальнага рэфармаваньня), дык беднаму чалавеку проста няма куды дзецца. Калі б ён і хацеў кудысьці пайсьці на сяле, мы ведаем, якія там магчымасьці для працаўладкаваньня”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.