news programs realaudio contact archive
      Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


3 Сьнежня 2002
 
ПАДЗЕІ Ў РАСЕІ МОГУЦЬ ПАЎПЛЫВАЦЬ НА ПРОДАЖ БЕЛАРУСКАГА ПАКЕТУ АКЦЫЯЎ “СЛАЎНАФТЫ”
Заўтра Беларусь можа прыпыніць прыём заявак на пакупку пакету акцыяў акцыянэрнага таварыства “Слаўнафта”, калі ня будзе знойдзенае кампраміснае рашэньне што да цаны гэтага пакету. У сьнежні будуць вырашыныя прынцыповыя пытаньні наконт будучыні нафтавай прамысловасьці ў Расеі. У сувязі з гэтым, продаж беларускага пакету акцыяў – далёка ня самая простая задача.
 
Натальля Судлянкова, Прага
 
Адзіным магчымым пакупніком беларускага пакета застаецца кампанія “Сыбнафта”, якая ня хоча плаціць больш, чым 210 мільёнаў даляраў. Аляксандар Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў аб немагчымасьці продажу акцыяў за бясцэнак. Беларускі ўрад імкнецца атрымаць ня менш як 250 мільёнаў даляраў.

Іначай да продажу сваіх актываў ставіцца Расея. І падзеі на ўсходзе могуць даволі нечакана паўплываць на беларускія пляны.

2003 год будзе адным з найбольш складаных у сучаснай гісторыі Расеі. Менавіта ў будучым годзе мусяць адбыцца найбуйнейшыя выплаты па зьнешняй запазычанасьці краіны. І таму продаж акцыяў нафтавых кампаніяў – адная з найбольш верагодных крыніцаў прыбыткаў. У найбліжэйшы час на біржы ў Лёндане адбудзецца аўкцыён па продажы амаль 6% акцыяў кампаніі “Лукойл”. Экспэрты тлумачаць пасьпешлівыя крокі расейскага ўраду набліжэньнем даты 8 сьнежня. Менавіта ў гэты дзень Багдад мусіць прадаставіць Радзе бясьпекі ААН справаздачу аб наяўнасьці ў краіне зброі масавага зьнішчэньня. Згодна з апошніімі заявамі амэрыканскіх палітыкаў, калі справаздача будзе няпоўнай альбо недакладнай, Злучаныя Штаты могуць пачаць вайсковыя дзеяньні супраць Багдаду. Гэта непазьбежна прывядзе да падзеньня цэнаў нафты на сусьветных рынках, і, адпаведна, да падзеньня цаны пакету акцыяў “Лукойла”. Дарэчы, як і “Слаўнафты”.

Апошнія катыроўкі акцыяў “Лукойла” былі каля 16 даляраў. Гэтая цана зьяўляецца цалкам прымальнай для расейскага кіраўніцтва. Але сёньня яны пачалі рэзка зьніжацца пасьля паведамленьня аб выкраданьні ў Грузіі бацькі віцэ-прэзыдэнта “Лукойла” Садзі Шарыфава.

Нечакана новы імпульс атрымала і інтрыга вакол “Слаўнафты”. Сяргей Сьцяпашын сёньня заявіў, што пачатковы кошт пакету акцыяў “Слаўнафты” – амаль 75% – вызначаны ў 2,5 мільярда даляраў. Менавіта зыходзячы з гэтых ацэнак беларусы і імкнуліся атрымаць за сваю долю – 11% – суму каля 250 мільёнаў даляраў.

І калі б ўсё разьвівалася, як і раней, магчыма, беларусы і атрымалі б свае грошы. Але Сьцяпашын сёньня заявіў аб тым, што сярод пакупнікоў зьявілася буйная замежная кампанія. У часе перамоваў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з кітайскім кіраўніцтвам актыўна абмяркоўвалася магчымасьць набыцьця “Слаўнафты” буйной кітайскай кампаніяй “China National Petroleum Corporation”. Аналітыкі перакананыя, што кітайцы маглі б заплаціць расейскаму кіраўніцтву за акцыі “Слаўнафты” ўдвая больш, чым расейскія пакупнікі.

Можа, Беларусь таксама спадзяецца на кітайскія грошы? Але застаецца толькі спадзявацца на тое, што ў дадзеным выпадку будзе рэалізаваны заяўлены цягам апошніх расейска-беларускіх перамоваў на найвышэйшым узроўні прынцып сумеснай зьнешняй палітыкі.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.