news programs realaudio contact archive
      Курапаты
    Выбары 2001
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны

      Палітычная геаграфія
    На доўгім шляху
    Выкраданьне
    Беларусі

    Мэдыі
    Ёнас, Яніс, Янка...
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    У сьвет на заробкі
    Карлаў мост

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Краіна М
    Залаты фонд

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Галерэя "Свабоды"

  


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints



12 Сьнежня 2001
 
КРУГЛЫ СТОЛ У БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВА-ПРАМЫСЛОВАЙ АСАЦЫЯЦЫЯЙ
Ці выкліча абвешчаная ўладамі лібэралізацыя эканамічны ўздым у Беларусі? Гэтае пытаньне было ў цэнтры ўвагі круглага стала, арганізаванага сёньня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыяй.
 
Міхал Стэльмак, Менск
 
Паводле ўрадавых плянаў, лібэралізацыя рэзка актывізуе эканамічнае жыцьцё ў Беларусі. У прыватнасьці, у краіну хлынуць замежныя інвэстыцыі, памеры якіх у наступныя гады дасягнуць некалькіх мільярдаў даляраў.

Аднак у апошнія дні гэтага аптымізму паменела. Вось што паведаміла ўдзельнікам "круглага стала" на гэты конт начальніца ўпраўленьня Міністэрства эканомікі Інэса Марозава:

(Марозава: ) "Сёньня разглядалі рэальныя магчымасьці прыцягненьня прыватнага капіталу на прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. І выявілася, што аб'ёмы, якія намячаліся на наступны год — дзесьці 600-700 мільёнаў даляраў, не праглядваюцца без прыняцьця дадатковых рынкавых мэханізмаў".

Паводле апошніх ацэнак Міністэрства эканомікі, як зазначыла ягоная прадстаўніца, у 2002 годзе ў беларускую эканоміку інвэстуюць ня больш за 250 мільёнаў даляраў.

Між тым, нават гэтыя пляны многім удзельнікам круглага стала здаліся празьмернымі. Напрыклад, скептычна ставіцца да іх прэзыдэнт Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа:

(Патупа: ) "Калі зайшла гаворка пра лібэралізацыю, мы запатрабавалі, каб па некаторых пазыцыях былі прынятыя палітычныя рашэньні. Пасьля таго, як яны будуць прынятыя, трэба вярнуцца ў рынак. Каб у нас не было розных "залатых акцыяў". Можна, безумоўна, запрашаць сюды замежных бізнэсоўцаў, распавядаць ім, якія тут цудоўныя ўмовы, якія высокія прыбыткі яны тут атрымаюць, але выніку ня будзе.

Бо гэтыя інвэстары выслухаюць такія прамовы, але затым зьвернуць увагу на рэальную сытуацыю і ўбачаць, што ў краіну капітал не ідзе, а наадварот — сыходзіць з краіны. Іх абсалютна не цікавяць абяцаньні прэзыдэнта, прэм'ера і гэтак далей — ім трэба, каб тут была нармалёвая заканадаўчая сытуацыя", — лічыць лідэр беларускіх прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа.

А вось якім меркаваньнем наконт вынікаў абвешчанай лібэралізацыі падзяліўся на сёньняшнім круглым стале намесьнік старшыні грамадзкага аб'яднаньня "Альтэрнатыва-ХХI" Сяргей Балыкін:

(Балыкін: ) "Шчыра кажучы, існуючы працэс цяжка назваць лібэралізацыяй. Нават здаецца, што мае месца адваротны працэс. Кажуць "лібэралізацыя", "лібэралізацыя", а насамрэч няма яе. Вось зараз, напрыклад, у прэзыдэнта на стале ляжыць праект дэкрэту аб спрашчэньні рэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня, ды гэты дэкрэт замест лібэралізацыі рэгістрацыі, наадварот, прадугледжвае больш жорсткі парадак.

У прыватнасьці, калі суб'ект гаспадараньня ня пройдзе перарэгістрацыю, на яго заснавальніка могуць накласьці штраф паўтары тысячы даляраў", — паведаміў Сяргей Балыкін.

Як вынік, паводле ягоных словаў, спадзявацца Беларусі на інвэстыцыйны бум у бліжэйшым часе не выпадае.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2001 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.