  | 
		
		
			
			
			 Betty Buckley – With One Look | 
			 
			
			  | 
			
			 
			Сёньня хачу зьвярнуць Вашую ўвагу на сьпявачку і артыстку, якую я проста абагаўляю – Betty Buckley. Народжаная ў Тэхасе у 1940-ыя гады, Баклі выконвала пераважна другарадныя ролі ў кіно і на тэлебачаньні. Аднак у 1996 годзе яна літаральна ўскалыхнула Нью-Ёрскі Брадвэй сваім выкананьнем ролі забытай, трагічнай гераіні мюзыклу Эндру Лойда Вэбэра – Sunset Boulevard.
 
 Сёньня прапаную Вам паслухаць галоўную арыю з гэтага твору – With One Look (Адным толькі поглядам), запісаную падчас канцэрту Бэты Баклі ў прэстыжнай Нью-Ёркскай канцэртнай залі Carnegie Hall.
			 
			 
			 
			 | 
			 
			 
		
		 | 
		 
 
   |