 |
The Andrews Sisters – Boogie Woogie Bugle Boy |
 |
Cёньня прапаную Вам песьню, якая была папулярная ў Амэрыцы яшчэ ў часе Другой сусьветнай вайны. Пазьней у яе ўдыхнула новае жыцьцё выкананьне легендарнай амэрыканскай кіна-акторкі і сьпявачкі – Bette Midler, куміры якой называюць яе “Боскай Спадарычняй М”. Песьня называецца Boogie Woogie Bugle Boy – “бугі-вугі” гэта слэнг-заклік да раслабленьня, да гульняў, і да ...разьняволенага каханьня. Калі амэрыканскія жаўнеры вярнуліся з эўрапейскага фронту, якраз быў настрой на падобныя песьні і забавы – і песьня Boogie Woogie Bugle Boy гучала ва ўсіх начных клюбах і на радыёхвалях. Сёньня слухаем арыгінальную вэрсію ў выкананьні The Andrews Sisters (сёстраў Эндрус).
|
|

 |