 |
Fiddler on the Roof – Anatevka |
 |
Адзін зь першых Брадвэйскіх мюзыклаў, які ствараўся насуперак усім правілам камэрцыйнага посьпеху называўся Fiddler on the Roof – Скрыпач на Даху. Гэта на лёгкі, вяселы твор – а гісторыя – паводле апяваданьня Шалома Алэйхэма – якая закранае такія тэмы, як перасьлед народу з боку уладаў, голад і галеча, ды барацьба за захаваньне сваёй культуры ў неспрыяльных умовах. Словам, тэматыка вельмі сучасная, хоць падзеі п’есы адбываюцца на Ўкраіне у 1905 годзе. У сёньняшнім урыўку зь мюзыклу, які я Вам прапаную, габрэйскі селянін Тэўе і ягоная сям’я вымушаныя пакінуць на заўсёды сваю родную веску Анатэўку і дзеля свабоды і лепшага жыцьця рушыць у далёкі, незнаёмы край – Амэрыку. Слухаем песьню – Anatevka.
|
|

 |