|
Лукашэнка кажа пра неэфэктыўнасьць саюзнай дзяржавы з Расеяй |
Сустракаючыся ў Магілёве з кіраўніком расейскага МУС Рашыдам Нургаліевым, Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў дзейнасьць чыноўнікаў так званай саюзнай дзяржавы.
|
|
|
Юры Сьвірко, Менск |
|
“Наўпроставыя кантакты ў цэлым сілавых ведамстваў, дый цывільных, больш эфэктыўныя, чымсьці ў органах кіраваньня саюзнай дзяржавы”, — сказаў спадар Лукашэнка і дадаў, што гэта якраз тое, што “ў спалучэньні зь міжрэгіянальнымі сувязямі значна ўмацоўвае Саюз Беларусі і Расеі”.
Назваўшы прыезд міністра ўнутраных справаў Расеі ў Магілёў знакавым і вельмі карысным у рабочым пляне, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы да абмеркаваньня любых пытаньняў і супастаўленьня некаторых пунктаў погляду напярэдадні ягонай сустрэчы ў Крыме з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.
“Мы станоўча ацэньваем той факт, што вы не забываеце нашу рэспубліку”, — сказаў Аляксандар Лукашэнка расейскаму міністру.
|
|
|
|
|