news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


13 Траўня 2004
 
Што чакае беларусаў у расейскай памежнай зоне?
На мяжы зь Беларусьсю Расея ўсталявала сваю памежную зону. Афіцыйна сьцьвярджаецца, што ўвядзеньне памежнай зоны ня мае наступстваў для беларускіх грамадзянаў. Практыка сьведчыць пра іншае.
 
Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць
 
Гамяльчук Мікалай Зайцаў родам зь вёскі Новыя Юркавічы, Клімаўскага раёну, Бранскай вобласьці. Са сваімі малымі сынамі нядаўна Мікалай вёз у Новыя Юркавічы лекі для хворай маці, аднак памежнікі ўнукаў да бабулі ня пусьцілі. Спаслаліся на тое, што ў Мікалая няма зацьверджанай натарыяльна згоды жонкі на вываз дзяцей у Расею. Сыноў давялося пакінуць на беларускай тэрыторыі, у адной зь вёсак Добрускага раёну. Распавядае Мікалай Зайцаў:

(Зайцаў: ) “Заехалі ў вёску Кругавец, пастукаліся ў дом. Кажам, вазьміце нас, бо на мяжы не пускаюць. Бабуля хворая, трэба тэрмінова завезьці ёй лекі ў Новыя Юркавічы, у Расею. Сыны заставаліся ў Кругаўцы пяць гадзінаў. Прапусьцілі мяне аднаго, а дзеці чакалі на беларускім баку”.

Па тэлефоне я зьвязаўся з начальнікам аддзелу кантролю бранскага памежнага атраду, палкоўнікам Юрыем Прозаравым:

(Прозараў: ) “Гэта, пэўна, прыватны выпадак, прыкры такі, і прайшоў ён для нас не заўважаным. Мы на ўезд усіх прапускаем. Гэта на выезд расейскіх дзяцей патрабуем натарыяльную згоду бацькоў, калі нехта адзін вывозіць іх. Новаўвядзеньняў для беларусаў з нагоды ўсталяваньня памежнай зоны няма. Гэта для грамадзянаў Расеі ў пашпарт, як і раней, у стары савецкі час, ставіцца штамп, што зона памежная. Уезд у зону з расейскага боку будзе толькі з дазволу. Для грамадзянаў Беларусі ніякіх зьменаў пакуль няма”.

Пацікавіўся ў расейскага памежніка, а што будзе, калі, напрыклад, карэспандэнт прыедзе зь Беларусі ў памежную зону?

(Прозараў: ) “Кожны прыватны выпадак будзе разглядацца асобна. Праводзіцца разьбіральніцтва, а затым вяртаем вас у Беларусь — і ўсё”, — адказаў начальнік аддзелу кантролю бранскага памежнага атраду, палкоўнік Юры Прозараў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.