news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


25 Лістапада 2003
 
Ад расейскіх журналістаў чакаюць станоўчай справаздачы пра Беларусь
Чарговая група расейскіх журналістаў выпраўляецца ў Менск. За тры дні ў іх адбудуцца сустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі, ва ўрадзе, у міністэрствах замежных справаў, інфармацыі, з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і ў шэрагу іншых дзяржаўных установаў. Жыць госьці будуць у прэстыжным гатэлі “Кастрычніцкі”, а прафінансаваць візыт даручана Беларускай чыгунцы.
 
Ігар Карней, Менск
 
У Менск зноў прыяжджае вялікая група расейскіх журналістаў. У Нацыянальным прэсавым цэнтры паведамілі, што гэтым разам пасьля ўзгадненьня ў беларускай амбасадзе ў Расеі прозьвішчаў кандыдатаў на паездку і выданьняў, якія яны прадстаўляюць, у Беларусь накіроўваюцца тры дзясяткі чалавек.

(Супрацоўніца прэсавага цэнтру: ) “Беларуская амбасада ў Маскве сфармавала сьпіс: 26 журналістаў плюс тры экспэрты. Суправаджаюць групу супрацоўнікі беларускай амбасады. Праграмай прадугледжаныя сустрэчы з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта, Міністэрства інфармацыі, МЗС... Заплянаваныя наведваньні аб’ектаў Дзяржкамавія, сустрэчы з кіраўніцтвам канцэрну “Белнафтахім”, візыт на кампрэсарныя станцыі “Белтрансгазу” і “Газпрому”, сустрэчы з кіраўнікамі Мінтрансу, БАМАПу і арганізацыі “Белаўтастрада”.

Сярод запрошаных — здымачная група НТВ, телеканал “Россия”, кіраўнік карэспандэнцкай сеткі каналу “ТВ-Центр”, радыёстанцыі “Маяк”, “Юность”, “Голос России”, Расейская інфармагенцыя “Новости”, газэты “Труд”, “Деловой вестник”, “Интеграция”, “Независимая газета”, “Гудок” і некаторыя іншыя. Уласны карэспандэнт газэты “Русский курьер” Аляксандар Старыкевіч упэўнены, што неўзабаве ў гэтых выданьнях зьявяцца справаздачы пра тое, як добра жывецца беларусам. Я пацікавіўся ў спадара Старыкевіча: чаму, на ягоную думку, расейскае кіраўніцтва таксама не запрашае да сябе беларускіх журналістаў?

(Старыкевіч: ) “Ня памятаю, каб Расея асабліва клапацілася пра свой імідж, нават датычна дяржаваў значна буйнейшых, дзе куды больш уплывовыя СМІ. А ўжо пра тое, як будуць асьвятляць расейскія падзеі ў Беларусі — нікому ў Маскве справы няма”.

(Карэспандэнт: ) “Ці можна меркаваць, што калі беларускія ўлады запрашаюць замежных журналістаў, то чакаюць і адпаведнай падачы матэрыялаў?”

(Старыкевіч: ) “Па-першае, ужо той факт, што журналісты прыяжджаюць не на свае грошы, накладае на іх няхай маральныя, але ж абавязкі. Па-другое, для іх праграму складаюць так, каб яны пабачылі толькі фасад (нават ня ўвесь, а ягоныя найлепшыя фрагмэнты). Таму ўсё гэта, безумоўна, скіравана на тое, каб атрымаць пэўную колькасьць прапагандысцкіх матэрыялаў пра тое, як усё добра ў Беларусі”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.