news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


30 Сьнежня 2002
 
Пуцін прыедзе ў Менск пасьля 20 студзеня
Прэсавы сакратар А.Лукашэнкі Натальля Пяткевіч паведаміла, што беларускі і расейскі кіраўнікі сёньня па тэлефоне дамовіліся правесьці чарговае паседжаньне гэтак званай Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнае дзяржавы ў трэцяй дэкадзе студзеня ў Менску.
 
Валер Каліноўскі, Менск
 
На гэтае паседжаньне ў Беларусь прыедуць прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Расейскай Федэрацыі Ўладзімер Пуцін і Міхаіл Касьянаў. Павінен быць разгледжаны бюджэт гэтак званае Саюзнае дзяржавы.

Апошняе паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады праходзіла ў жніўні ў Маскве, калі У.Пуцін адкрыта прапанаваў А.Лукашэнку ўключыць Беларусь у склад Расеі на правох рэгіёну. Пасьля гэтага ў стасунках кіраўнікоў Расеі і Беларусі надышло пахаладаньне.

Тым часам маскоўская газэта “Россія” сёньня піша, што “Беларусь дала згоду на далучэньне да Расеі, Аляксандар Лукашэнка не сказаў пра гэта адкрытым тэкстам, але даў зразумець, што час канчатковага аб’яднаньня настаў”,— піша газэта “Россія”. Найбольш верагодным на яе думку зьяўляецца варыянт падзелу Беларусі на 6 рэгіёнаў і ўключэньне іх у склад Расейскай Фэдэрацыі. “Раней Лукашэнка быў невыязным зь Беларусі, стане невыязным з Расеі”,— заключае маскоўскае выданьне.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.