news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


20 Сьнежня 2002
 
У Беларусі пачала працу расейская станцыя сачэньня за ракетамі
Сёньня каля Баранавічаў пачала баявое дзяжурства ў складзе касьмічных войскаў Расеі радыёлякацыйная станцыя “Волга”, пакліканая замяніць для Масквы аналягічную станцыю, што раней была ліквідаваная ў Латвіі.
 
Юры Сьвірко, Прага
 
Сёньня радыёлякацыйная станцыя каля Ганцавічаў, якая афіцыйна назваецца Вузел папярэджаньня пра ракетны напад “Баранавічы”, заступіла на вопытна-баявое дзяжурства ў складзе касьмічных войскаў Расейскае Фэдэрацыі.

Станцыю пад Баранавічамі пачалі будаваць яшчэ ў савецкія часы, потым закансэрвавалі, але пасьля ліквідацыі аналягічнай станцыі ў латвійскай Скрундзе Масква дамовілася зь Менскам аднавіць яе будаўніцтва. Баранавіцкі аб’ект ёсьць расейскай маёмасьцю, ён сочыць за балістычнымі ракетамі й касьмічнымі аб’ектамі. Сёньня радыёлякацыйная станцыя афіцыйна пачала працаваць на поўную моц.

“Рашэньне пра гэта было прынятае ў пятніцу падчас працы на станцыі камісіі Касьмічных войскаў на чале з камандуючым генэрал-палкоўнікам Анатолем Пярмінавым”, – паведаміла прэсавая служба расейскіх касьмічных войскаў. Паводле гэтай інфармацыі, у мерапрыемствах пастаноўкі станцыі на дзяжурства ўзялі ўдзел кіраўнікі адміністрацыяў рэгіёну Беларусі, дзе знаходзіцца станцыя.

Выступаючы перад асабовым складам станцыі, генэрал-палкоўнік Пярмінаў падкрэсьліў, што “праца аб’екту дапаможа вырашыць праблему занятасьці мясцовага насельніцтва й паслужыць разьвіцьцю інфраструктуры раёну Баранавічаў”.

Нагадаю, што адной з галоўных прычынаў закрыцьця аналягічнае станцыі ў латвійскай Скрундзе былі скаргі тамтэйшага насельніцтва на пагаршэньне здароўя ў выніку выпраменьваньня, што йшло ад лякатараў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.