news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


20 Сьнежня 2002
 
Ірына Хакамада: інтэграцыю трэба пачынаць з эканамічнага супрацоўніцтва і абароны правоў чалавека
Кіраўнік фракцыі “Саюз правых сілаў” у расейскай Дзярждуме Барыс Нямцоў учора праз свайго прадстаўніка Яўгена Лабановіча зьвярнуўся ў беларускі суд са скаргай на дзеяньні КГБ Беларусі, які дэпартаваў расейскага палітыка зь менскага лётнішча. Разам зь Нямцовым Беларусь тады пакінула і віцэ-сьпікер расейскай Дзярждумы Ірына Хакамада. Учора нашая карэспандэнтка сустрэлася зь Ірынай, якая ачольвала дэлегацыю расейскага парлямэнту ў Чэхіі.
 
Натальля Судлянкова, Прага
 
(Карэспандэнтка: ) “Ірына, скажыце, пасьля беларускага інцыдэнту не выклікаюць у Вас аэрапорты і пералёты пачуцьцё новых непрыемнасьцяў ці нават страху?”

(Хакамада: ) “Не, ніякага страху ў мяне няма. І я думаю, што сытуацыя паступова нармалізуецца, і беларускі бок прызнае, што ёсьць пэўнае парушэньне заканадаўства і афіцыйных асобаў трэба вітаць незалежна ад асабістых адносінаў.Я спадзяюся, што нягледзячы на тое, што Саюз правых сілаў абмяркоўвае праблемы не з партыяй улады, а з апазыцыйнымі партыямі, мы будзем мець магчымасьць гэтыя тэмы абмяркоўваць у дэмакратычнай краіне, на яе тэрыторыі”.

(Карэспандэнтка: ) “Напярэдадні сустрэчы на найвышэйшым узроўні саюзу Расеі і Беларусі інтэнсіўна абмяркоўваюцца ўмовы магчымага саюзу. СПС часта заяўляў: зь Беларусьсю – так, з Лукашэнкам – не...”

(Хакамада: ) “Мая пазыцыя наступная: я, гэтак жа, як і ў выпадку зь Іракам, не лічу магчымым умешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Таму будзем мы там з Лукашэнкам ці не – гэта ўнутраная праблема самога беларускага народу”.

(Карэспандэнтка: ) “Тым ня менш, Вы сказалі “...мы там будзем...” Але паводле якой мадэлі, з Вашага пункту гледжаньня?”

(Хакамада: ) “Я лічу, што “ўліваць” Беларусь у якасьці аднаго з суб’ектаў фэдэрацыі ў Расею ня будзе канструктыўным для будучага саюзу зь Беларусьсю, таму што гэтым мы будзем толькі стымуляваць рост нацыяналістычных настрояў, якія на самой справе рэальнай глебы пад сабой ня маюць, але ў гэтым выпадку яны зьявяцца. Зь іншага боку –аб’яднаньне ў вельмі складаную структуру, у якой Беларусь існуе самастойна, але пасьпяхова эксплюатуе чужыя рэсурсы і чужыя палітычныя магчымасьці – таксама неэфэктыўнае і не ў інтарэсах самой Расеі. І таму лепшы варыянт – па тыпу Эўразьвязу: рухацца пачнем перш за ўсё з эканамічнага супрацоўніцтва і абароны правоў чалавека, і гэта ёсьць праблемай ня толькі Беларусі, але і Расеі – і гэта будзе аптымальны накірунак”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.