news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


13 Сьнежня 2002
 
Лукашэнка сустрэўся зь лідэрам расейскай кампартыі Генадзем Зюганавым
Аляксандар Лукашэнка выказаў падзяку Генадзю Зюганаву за прыхільнасьць да інтэграцыі. Паводле Лукашэнкі, Зюганаў узначальвае партыю, ідэалягічным апірышчам якой ёсьць адзінства беларускага і расейскага народаў.
 
Юры Дракахруст, Прага
 
Зюганаў прыехаў у Менск для ўдзелу ў слуханьнях у палаце прадстаўнікоў у пытаньнях эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі.

Лукашэнка назваў Зюганава сапраўдным і перакананым прыхільнікам адзінства двух народаў, падкрэсьліў, што цалкам падтрымлівае такія памкненьні расейскіх камуністаў і дадаў, што ў складаны час, калі гэта будзе трэба, саратнікі Зюганава знойдуць апірышча ў Беларусі.

Нагадаем, што падчас сёлетняга абвастрэньня адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Крамлем расейскія камуністы падтрымлівалі пазыцыю Лукашэнкі і крытыкавалі Ўладзімера Пуціна.

Што ж да апірышча, то варта прыгадаць, што паводле інфармацыі пэўных крыніцаў, у Лукашэнкі ўжо ёсьць досьвед падтрымкі расейскіх камуністаў, напрыклад, падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1996 году.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.