RFE/RL |
“З чаго пачынаецца Жодзіна?”(эфір 2 сьнежня 2000) Удзельнічае: Андрэй Хадановіч. Аўтар і вядучая – Вольга Караткевіч. Гучыць урывак зь песьні “Кажаны, альбо Калыханка для дрэнных людзей”: “Я маленькі, мне трэба расьці.
Кажаны, кажаны, кажаны
Сутарэньне – нядрэнны гатэль,
На сябе кладу крыжы,
Кажаны, кажаны, кажаны
Сёньня госьцем Вольнае студыі паэт, перакладчык, бард Андрэй Хадановіч. Дарэчы, як бард Андрэй мала вядомы ў Беларусі, таму й пачалі перадачу ўрыўкам зь ягонай песьні “Кажаны, альбо Калыханка для дрэнных дзяцей”. (Караткевіч: ) “Андрэй, у Вашых біяграфічных спасылках, у прыватнасьці, у часопісе “ARCHE”, я прачытала такую фразу пра Вас: паэтычнае зьяўленьне 1998 году. А калі Вы адчулі і зразумелі, што Вы паэт і Вашую творчасьць можна прадставіць публіцы?” (Хадановіч: ) “Натуральна, што я адчуў, што нарадзіўся не ў 98 годзе, нарадзіўся не ў кашулі часопісу “ARCHE”. Але варта адзначыць, што ня так і задоўга да гэтага ганаровага надпісу ў часопісе. Адчуў недзе ў 1996 годзе, седзячы за мяжою ў горадзе Варшава, слухаючы вынікі чарговых ці то выбараў, ці то рэфэрэндуму. Так закарцела самавыразіцца, самавыразіцца па-беларуску, што паўсталі вершы, якія, хутчэй, ня вершы, а прагноз надвор”я. Ці то штудыі з атмасфэрнага ціску Рэспублікі Беларусь. Я ўводжу новую фізычную адзінку. Адзінку, якая называецца “шызабары”… Шызабары Чэрап у чэрве, невычарпальны й чэпкі,
Рэчышча мёртвага рэчыва,
А ў нябёсах аблокі нібы вершаваная нізка.
Папяровы пацук, канцылярская кніга,
(Караткевіч: ) “Андрэй, я ведаю, што спачатку Вы пісалі на расейскай мове. Што падштурхнула пераход на беларускую мову? Магчыма, нехта паўплываў на гэта…” (Хадановіч: ) “Па-першае, пашчасьціла зь беларускамоўным асяродзьдзем. Юрась Бушлякоў, па-першае, зь ягонай адмысловай беларушчынай. Мікола Раманоўскі, вядомы беларускамоўны перакладчык. А таксама мой калега па цэху паэтаў, бардаў, перакладчыкаў Серж Мінскевіч. Хіба што ім траім я тут абавязаны. Па-другое, тыя незваротныя, як на сёньняшні пэсымістычны погляд, палітычныя зьмены ў РБ, якія, як у матэматыцы часьцяком даводзяць, даказваюць ад адваротнага, ад супраціўнага, так і тут паўстае жаданьне зрабіць нешта назло…” (Караткевіч: ) “У якой ступені гэтая палітычная сытуацыя дапамагае, уплывае ці перашкаджае Вашай перакладчыцкай творчасьці?” (Хадановіч: ) “Яна дапамагае ў выбары тых ці іншых аўтараў. Напрыклад. Часьцяком я выбіраю аўтараў складаных, далёкіх ад нашай беларускай мэнтальнасьці і на разумовым узроўні, на моўным узроўні. Напрыклад, Стэфан Малармэ. Тут я стаўлю сабе мэту празь пераклады нейкім чынам паўплываць на становішча ў беларускай мове. Магчыма, увесьці некалькі адзінак лексычных такім чынам. Іншы выпадак, калі аўтары аказваюцца сугучнымі палітычнаму, увогуле экзыстанцыйнаму становішчу інтэлектуалаў і ня толькі інтэлектуалаў у Беларусі. Тут вельмі прыдатны ірляндзкі досьвед. Напрыклад, вершы Ейца. Вось я сустрэўся з тэкстам “Ірляндзкі лётнік прадчувае сваю загубу”. Трагічны горкі верш, напісаны на сьмерць афіцэра, які загінуў на чужым для сябе, для сваёй краіны фронце 1-й Сусьветнай вайны, за чужыя інтарэсы – брытанскія… Ўільям Батлер Ейц
Канаю між зямлёй і сонцам
Я ведаю, мой суайчыньнік,
Ані загад, ані сумленьне
Усё, пра што салодка марыў,
(Пераклад Андрэя Хадановіча) (Караткевіч: ) “А зараз – яшчэ адна песьня ў выкананьні Андрэя Хадановіча - “падшпарак-пачварак”: “Я завуся падшпарак-пачварак,
Я аматар падступак і сварак,
Адчуваю нашмат сябе ўтульней,
Пагуляць у дарослыя гульні…
Я страшэнна хачу бочку сочыва,
Вам прадамся за смачную булку,
Палітычнага дайце прытулку,
(Караткевіч: ) “Андрэй, я калі чытаю вашыя вершы ці слухаю песьні, заўважаю, што Вы выкарыстоўваеце сымбалі, Вы гуляеце са словамі, спалучаеце неспалучальнае, як, напрыклад, “Перапіска Крупскай і Івана Жахлівага”, альбо вось вы прасьпявалі песьню на матывы твора Аркадзя Гайдара “Мальчыш-Кібальчыш”, - ці Вы мэтанакіравана шукалі свой стыль у гэтым, ці гэта спароджана Вашай іранічнай натурай? Як нарадзіўся такі стыль?” (Хадановіч: ) “Напэўна, усё адбывалася інтуітыўна. Я, напрыклад, лічу, што на сёньняшні дзень літаратуры амаль забаронены высокі і лабавы патас. Па-другое, нашая літаратура вельмі-вельмі заштампаваная. Якое словаўжываньне не выкарыстоўваеш, адчуваеш, што гэта ўжо было. Але ня гэта дрэнна. Дрэнна тое, што гэта ўжо скампрамэтавана. Апявалі, ну, нашае агульнае сацыялістычнае шчасьце. Ці нешта такое, ці апявалі выключна вёску, глебу, Петракову галгофу, нават у найлепшых прыкладах…” (Караткевіч: ) “Ці маеце нешта ў памяці з таго, што нарадзілася пад уплывам знаёмых матываў?” (Хадановіч: ) “Ну, вось адзін найнавейшы штамп, які, мне здаецца, сьвядома іржавымі цьвікамі ўкалачваюць у галовы сучасных беларусаў. Гэта можна назваць фішкай. Фішка называецца землякі. Камусьці здаецца выгадным. Стагодзьдзямі змагаліся зь беларускаю моваю і амаль перамаглі. Зараз застаўся рудымэнт ці атавізм – самаакрэсьленьне беларусы, якое таксама трэба выкарчаваць. Што мы робім? Мы запытваемся: што за народ такі? І сыходзім ад адказу на пытаньне і адказваем: вядома ж, землякі. Як вынік, паўстаў цыкаль лімерыкаў – маленькіх пяцірадковых твораў з агульным назовам “Землякі”. Чым тут каштоўнымі падаліся лімерыкі – у кожным, звычайна ў першым жа радку ўводзіцца пэрсанаж зь нейкага экзатычнага гораду, гарадку, мястэчка, але ўсё яны недзе далёкія, недзе ў Афрыцы, Паўднёвай Амэрыцы. Мне падалося цікавым спалучыць гэта з рэальнаю беларускаю тапаграфіяй, з рэальнай мапай Рэспублікі Беларусь і стварыць такі зборны партрэт суайчыньнікаў ці, калі хочаце, у штампах, – землякоў: Малады ваўкалак з Ваўкавыску
Аднагорбы вярблюд з Магелёва
Самы шчыры палітык з-пад Шклова
Пачатковец празаік зь Нясьвіжу
(Караткевіч: ) “А ці пішаце Вы лірычныя вершы, якія адлюстроўваюць Ваш іншы настрой, пачуцьці?” (Хадановіч: ) “Пытаньне цяжкае, нечаканае, так адразу й не адкажаш. Хіба што, не ці практычна не. Вось гэты настрой пакуль застаецца, прыпадае на, як ня дзіўна, на перакладніцкую справу. Можа, гэта справа веку, можа, гэта справа маёй іранічнасьці, але мне блізкія тэмы творцы і творчасьці, з выхадам у палітыку. Лірыка застаецца на долю бязьлітасна абеларушчаных мной іншаземных аўтараў”. (Караткевіч: ) “Я вось прачытала ўчора твор – паэма гэта ці верш – “З чаго пачынаецца Жодзіна?”. І канцоўка ў Вас такая – “І ці абяцае працяг?”. Я б хацела, каб Вы патлумачылі – Вы аптыміст ці пэсыміст, ці так няможна падзяліць Вашае бачаньне сытуацыі…” (Хадановіч: ) “Што да аптымізму і пэсымізму, то ёсьць азначэньне, якое сягае ці не Марка Твэна – “пэсыміст – гэта добра інфармаваны аптыміст ці, хутчэй, наадварот, аптыміст – гэта дрэнна інфармаваны пэсыміст”. Аптымізм – гэта справа ўнутранага пачуваньня. Мне згадваецца выдатны твор францускага асьветніка Вальтэра, дзе прадстаўленыя дзьве пазыцыі – акурат, аптымістычная і пэсымістычная. Ёсьць такі пыхлівы філёзаф Глёс, які кажа “усё да лепшага ў гэтым найлепшым са сьветаў”, а жыцьцё кожны дзень абвяргае гэтае перакананьне. Ёсьць іншы пэрсанаж Мартэн, які лічыць, што ўсё ў гэтым сьвеце недасканала дрэнна, і рабіць нічога ня варта. І ёсьць галоўны герой, які прыходзіць да досыць слушнай высновы – “трэба апрацоўваць наш сад”. Усё-ткі кропля дзяўбе той камень. Калісьці Оскар Уайльд заўважыў, што ўсялякае мастацтва абсалютна бескарыснае – у тым сэнсе, што не прыносіць нам карысьці. І адзіным апраўданьнем аўтару служыць бязьмежная любоў, эгаістычная любоў да свайго занятку. Ну, люблю я гэтыя рэчы і нічога з сабой не магу парабіць. Тут закраналася тэма, з чаго ж пачынаецца Жодзіна: З чаго пачынаецца Жодзіна?
Пад месяцам, сонцам і зоркамі
Як не – адмаўляйся бяз сораму –
Шчэ больш на зямлі, мама родная!
Сягаеш за пекнымі паннамі,
Сардэчнымі словамі, поўхаю,
Нас песьціць ня знойдзем аматаркі,
Пільнуе ды сочыць паводзіны,
За мрой экзатычныя спэцыі,
За госьця, што горш за татарына,
За сьверб разумовага голаду,
Чым стане мне змогі, аддзячу я
Што будзе пасьля - акалічнасьці,
З чаго пачынаецца Жодзіна?
“Жыраф”, “журавель” з “журавінаю”,
Славутую песьню каверкаю,
Як гронку чырвонай смуродзіны,
(Караткевіч: ) “Прадстаўнік аднаго з Хадановічам літаратурнага пакаленьня Валерка Булгакаў назваў Беларусь “неданошаным дзіцем Эўропы”. А як Андрэй Хадановіч бачыць Беларусь у эўрапейскім кантэксьце” (Хадановіч: ) “Аднойчы мне нечакана патэлефанаваў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара “Нашай Нівы” Андрэй Дынько і прапанаваў ідэю. Ці не зацікавіць мяне такі радок - Эўропа пакінула нас. Пасьля я зразумеў, што Андрэй меў на ўвазе крыху іншае. Мелася на ўвазе канкрэтная палітычная падаплёка, але я задаўся больш глябальным пытаньнем, увогуле – Захад і Ўсход, мы і Эўропа, нашыя ўяўленьні пра Эўропу, і тое, ці адпавядае яна гэтым уяўленьням. Калісьці Мілан Кундэра, здаецца, у сваім эсэ, заўважыў, што, з аднаго боку ў 40-я і 50-я дысыдэнты з Усходняй Эўропы гатовыя былі памерці за эўрапейскія каштоўнасьці, а зь іншага, ён заўважае, што сама Заходняя Эўропа гэтыя каштоўнасьці ўжо не ўсьведамляе. Вось хіба што пра гэта цыкаль санэтаў “Бабілёнскі праект”. Паслухайце ўрывак: “Марнеюць у гародзе буракі,
А ў хаце, без цукерак і сыропу,
Як пусьціш? У тамтэйшых дзетак спрэс
Героі найпачварнейшых легенд –
Не, мы ня проста бавімся ў пяску –
Канструктар “Лега” берамо ў руку…
(Караткевіч: ) “Андрэй, а на заканчэньне, калі ласка, прасьпявайце гіт – напісаную разам зь Сержам Мінскевічам песьню “Вожык-патрыёт”. (На музыцы песьні “Yellow Submarine” гурту “Beatles”). “Не працуюць санвузлы,
Бел-чырвона-белы бусел-патрыёт,
Нават вожык на грыбы
Бел-чырвона-белы вожык-патрыёт,
Хай за намі папаўзе
Бел-чырвона-белы трактар-патрыёт,
Годзе жыць нам у дрыгве,
Бел-чырвона-белы бусел патрыёт,
Вольга Караткевіч, Прага
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |